Інтэрнэт і СМІ

«Новы Час» атрымаў папярэджанні ад Мінінфарма за чатыры артыкулы

«Міжведамаснай камісіяй зроблена выснова аб тым, што інфармацыя, апублікаваная ў газеце «Новы час «(N3 ад 2021/01/22 і N 4 ад 2021/01/29), спрыяе нанясенню шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі патрабуе выправіць парушэнні ў наступным нумары і праінфармаваць пра гэта міністэрства», — гаворыцца ў лісце ведамства.

У парушэнне вышэй указанага артыкула Закона аб СМІ ў газеце «Новы Час» былі размешчаны наступныя артыкулы:

«Чаму дыялогу не было, няма i не будзе» №3, 22.01.2021 2021 г.;

«Крымiнальны» 2020-ты. Як i за што пратэстоўцы атрымлiвалi тэрмiны зняволення» №3, 22.01.2021;

«Пакуль мяне дапытвалi, побач збiвалi людзей, i нiкora гэта не бянтэжыла» ст. 6-7, №3, 22.01.2021;

«Гета для ўлады» №4, 29.01.2021.

«Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва, калі яе хочуць ведаць мільёны, — каментуе ліст галоўны рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб.

— Мінінфарм патрабуе «ліквідаваць названыя парушэнні пры выпуску чарговага нумара газеты «Новы Час», аб чым праінфармаваць Міністэрства інфармацыі не пазней за 5 красавіка 2021 года». Як іх ліквідаваць, не сказана. Ці то адклікаць усе асобнікі газеты і спаліць? Ці напісаць, што ў гэтых артыкулах усё не праўда? А яшчэ цікава, што ад гэтага зменіцца. Дзяўчына Паліна, якая прайшла праз маральныя і фізічныя катаванні, раптам захварэе на амнезію? Шматлікія абсурдныя прысуды апошняга часу раптам стануць законнымі? Калі так, то, шаноўныя чытачы, лічыце, што ўсё, што вы ўбачылі ў вышэйзгаданых артыкулах у №3 і № 4 «Новага Часу», можа спрыяць нанясенню шкоды нацыянальнай бяспецы, таму лепш забудзьце, нікому не расказвайце і больш не чытайце.

Хаця мне здаецца, што шкоду нацыянальным інтарэсам маёй любімай Беларусі наносяць зусім іншыя дзеянні».

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →