Моды

Чым небяспечная джынсавая тканіна і якія ёй ёсць альтэрнатывы?

Джынсавая тканіна была моднай ва ўсе часы, але цяпер і аб ёй задумаліся як аб праблеме.

Фота Depositphotos.com

Каб вырасціць бавоўну, трэба вялізная колькасць вады. На адну пару джынсаў — 10 тысяч літраў, піша Deutsche Welle.

Аральскае мора калісьці было чацвёртым па велічыні ўнутраным возерам у свеце. Цяпер ад яго не засталося амаль нічога — яно знікла яшчэ ў часы СССР, калі воды Амудар'і і Сырдар'і сталі разбіраць для арашэння зямель пад бавоўну ў Цэнтральнай Азіі.

Штогод у свеце прадаецца каля двух мільярдаў пар джынсаў. З 1850-х гадоў трывалую джынсавую тканіну ў ЗША пачалі выкарыстоўваць шахцёры. Праз 100 гадоў джынсы сталі модай контркультуры, а затым сталі набываць папулярнасць ва ўсім свеце.

Аднак цяпер вытворчасць дэніму стала часткай экалагічнай праблемы.

Вытворчасць джынсавай тканіны не толькі патрабуе шмат вады, але і моцна забруджвае паветра. Па ацэнках брэнда Levi, пры вытворчасці адной пары іх джынсаў у атмасферу выкідваецца 33,4 кг CO2 — столькі ж, колькі сярэдні аўтамабіль выкідвае ў атмасферу за 1000 кіламетраў дарогі. Рэч у тым, што джынсавая тканіна вырабляецца ў Кітаі і Індыі, а там вугаль з’яўляецца асноўнай крыніцай электраэнергіі для прадпрыемстваў.

Фірмовы сіні колер джынсаў атрымліваецца з дапамогай сінтэтычнага фарбавальніка, які мае ў складзе такія таксічныя хімічныя рэчывы, як цыянід, вядомы сваім выкарыстаннем у атрутах. У выніку гэтыя хімікаты апынаюцца ў рэках.

Больш за тое, праца на джынсавых фабрыках часта вельмі небяспечная. Апрацоўка дэніму струменямі пяску, каб надаць джынсам зношаны выгляд, для работнікаў становіцца страшным ударам па здароўі. Дробныя часціцы пяску, якія ўдыхаюць рабочыя, выклікаюць захворванне лёгкіх, вядомае як сілікоз.

Іншая бяда — калі джынсы зробленыя з сінтэтычных валокнаў або з меланжу бавоўны і сінтэтыкі, яны не перагніваюць пасля выкідання.

Некаторыя брэнды рэагуюць на гэта і інвестуюць у альтэрнатыўныя варыянты. Напрыклад, Tencell — біяраскладальная тканіна, якая вырабляецца з цэлюлозы, ужо мае кантракты з папулярнымі джынсавымі брэндамі.

Італьянская кампанія Candiani стварыла эластычны дэнім з натуральнага каўчуку, які біялагічна раскладаецца за 6 месяцаў і не пакідае таксінаў у глебе. Прадстаўнікі кампаніі мяркуюць, што такая тэхналогія можа змяніць усю джынсавую індустрыю.

Варта адзначыць, што не толькі джынсы, любое адзенне з бавоўны гэта экалагічная нагрузка на Зямлю, а любое адзенне з сінтэтыкі — гэта небіяраскладальнае смецце.

У сувязі з гэтым галоўнае, што трэба памятаць, калі гаворка пра экалогію і зберажэнне планеты, — трэба вучыцца спажываць менш. Не купляйце новай пары джынсаў, пакуль не знасілі папярэдняй.

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →