Грамадства

«Афіцыйная прычына — за канцэртную дзейнасць». Звольнілі дырэктара віцебскай школы, якога прымусілі перапісаць выбарчы пратакол

Звольнілі дырэктара віцебскай школы №44 Сяргея Піталенку. На мінулых выбарах ён быў старшынёй выбарчай камісіі, якую адміністрацыя раёна схіляла перарабіць пратакол. «Наша Ніва» звязалася з былым дырэктарам.

«Мяне звольнілі паўтара месяца таму, — кажа ён. — Афіцыйная прычына — за канцэртную дзейнасць у працоўны час. Трэба сказаць, што я даўно вяду розныя мерапрыемствы ў раёне, гэта ўсім вядома і раней нікога не турбавала. Цяпер палічылі, што гэта парушэнне працоўнага заканадаўства і абавязкаў дзяржаўнай асобы. Я хоць і не быў чыноўнікам, але прыраўнаваны да яго».

Пакуль Сяргей Піталенка адпачывае.

«У школу ўладкавацца наўрад ці атрымаецца. Буду разглядаць іншыя варыянты. Дзякуй богу, канцоўку лета правёў з дачкой, чаго ніколі не было раней», — усміхаецца ён.

«Я 11 гадоў узначальваў школу. А наогул 29 гадоў у адукацыі. Гэта павінна было быць трыццатае 1 верасня для мяне», — заўважае Сяргей.

Сяргей Піталенка быў старшынёй выбарчай камісіі № 25. У сеціва трапіла аўдыя, як старшыня Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Сташэўскі ўгаворваў іх памяняць месцамі колькасць галасоў за Ціханоўскую і Лукашэнку. Прадстаўнікі камісіі абураліся, як яны будуць глядзець у вочы выбарцам, а чыноўнік расказваў, што сёння — іншыя задачы. У выніку пратакол перапісалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі49

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі1

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

Самая вялікая беларускамоўная гімназія ў Мінску адзначыла 35‑гадовы юбілей7

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца3

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць