Каханне і сэкс

Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне

Журналісткі «Нашай Нівы» да Дня святога Валянціна склалі топ самых сэксуальных беларускіх мужчын і прапанавалі чытачам прагаласаваць за самага-самага. У фінал выйшла дзевяць прэтэндэнтаў. Пераможца вызначыцца галасаваннем у Тэлеграме @Nashaniva.

Цікава, што сярод людзей, якія ўспрымаюцца як самыя сэксуальныя, сярод дзевяці пераможцаў першага тура галасавання — адразу чатыры палітвязні. 

Вось хто можа атрымаць тытул Самага сэксуальнага мужчыны Беларусі — 2022.

Яўген Юшкевіч

Былы следчы, які пасля працы ў органах сышоў у ІТ. Гаспадар двух сабак — хаскі Якута і дратхаара Ханта. Цяпер Яўген — палітвязень, яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. «Нічога б не змяніў — шалёны і цікавы год. Не з’ехаў бы», — перадаваў ён у інтэрв’ю з-за кратаў.

Мікіта Мелказёраў

Топавы ютуб-блогер і аўтар канала «Жыццё-маліна». Любіць кроксы, вучыць матчыну мову, не п’е алкаголь. Для знаёмства з дзяўчатамі абірае інстаграм. «Мой спіс жанчын мог патрапіць у РУУС некалькі разоў. Бо тэлефон, у якім ён быў, я аддаў сябрам, калі яны хадзілі на акцыі. Але яны знеслі ўсе наладкі, і спіса майго не засталося. Таму цяпер я нічога не дакажу», — жартаваў Мікіта.

Павел Харланчук

Фота: інстаграм

Купалавец, мадэль, шматдзетны бацька. Ён як Брэд Піт — з гадамі становіцца толькі лепш. Праўда, білборды з Харланчуком у горадзе не пабачыш: леташнюю рэкламу «Элемы», у якой ён зняўся, праз час прыбралі з вуліц.

Эдуард Бабарыка

Фота: штаб Бабарыкі

Мы не маглі не ўключыць у гэты спіс палітвязняў, бо сярод іх шмат годных хлопцаў. Эдуард запускаў паспяховыя краўдфандынгавыя пляцоўкі MolaMola і «Вулей», ніводная з якіх цяпер не даступна. У турме хлопец з чэрвеня 2020 года, суда дагэтуль не было.

Саша Івулін

Фота: інстаграм

Журналіст, аўтар ютуб-канала «ЧестнОК». Летась Саша запусціў футбольнае рэаліці — падпісаў кантракт з камандай «Крумкачы» і стаў трэніравацца разам са спартоўцамі, каб самому трапіць у асноўны склад. Завяршыць яго ён не змог: у мінулым чэрвені хлопца затрымалі. Сашы прысудзілі два гады калоніі.

Вадзім Пракоп’еў

Былы мінскі рэстаратар. Цяпер Пракоп’еў вядзе канал «Радыё Гаага» — з уласцівым яму пачуццём густу, вострым словам і налётам загадкавасці.

Дзяніс Дудзінскі

Шоўмен, спявак. Пасля выбараў быў вымушаны змяніць Мінск на Кіеў і працу ў «Добрай раніцы, Беларусь», што выходзіла на БТ, на ўкраінскую ранішнюю перадачу.

Аляксандр Васілевіч

Фота: фэйсбук

Сузаснавальнік галерэі «Ў», рэкламных агенцтваў Vondel/Hepta, выдавец kyky.org і The Village. Ён правёў у СІЗА 17 месяцаў. За кратамі Саша напісаў казкі для сваёй маленькай дачкі.

Віталь Гуркоў

Фота: інстаграм

Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па кікбоксінгу і тайскім боксе, удзельнік музычнага гурта Brutto. Цяпер Гуркоў прымярае ролю трэнера. На апошні чэмпіянат свету па муай-тай ён рыхтаваў спартоўку са зборнай Украіны. 

Чытайце таксама:

Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць