Свет

Conflict Intelligence Team: Як бачна, ідзе выхад расійскіх войскаў на стартавыя пазіцыі для магчымага наступлення

Міжнародная даследчыцкая група Conflict Intelligence Team 21 лютага апублікавала новую ацэнку сітуацыі каля межаў Украіны, піша «Радыё Свабода».

Фота: Conflict Intelligence Team

«У апошнія дні мы заўважылі, што характар руху расійскай тэхнікі каля межаў Украіны рэзка змяніўся, — пішуць даследчыкі CIT. — Калі раней тракавую тэхніку (танкі, БМП, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі) везлі амаль выключна на чыгуначных платформах і танкавых транспарцёрах, то цяпер яны амаль усюды рухаюцца сваім ходам.

Больш за тое, часта гэты рух ідзе за лічаныя кіламетры ад мяжы. Танкі, іншая тэхніка ідуць разам з цяжкімі агнямётнымі сістэмамі, хоць апошнія і адносяцца да іншага роду войскаў (радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны) — больш за ўсё гэта падобна на фармаванне баявых парадкаў батальённых тактычных групаў. Мы лічым, што перакідванне сіл з іншых рэгіёнаў падышло да канца, і, як бачна, ідзе выхад на стартавыя пазіцыі для магчымага наступлення».

Акрамя таго, CIT публікуе сведчанні, што некаторыя расійскія салдаты (і кантрактнай, і тэрміновай службы) каля мяжы знаходзяцца ў цяжкіх умовах: спяць у набітых бітма памяшканнях і не атрымліваюць цэнтралізаванага харчавання.

«Доўга трымаць войскі ў такіх умовах немагчыма, таму ў найбліжэйшыя дні можна чакаць альбо наступлення, альбо частковага адводу войскаў прынамсі ў тыя буйныя лагеры, дзе мы іх назіралі дагэтуль (на момант напісання гэтага паведамлення ніякага адводу мы не назіраем)».

CIT таксама паведамляе, што на тэрыторыі цэнтральнай гарадской лякарні горада Шабекіна, усяго за 5 кіламетраў ад мяжы, разгорнуты палявы шпіталь, які можа выкарыстоўвацца ў выпадку наступальных дзеянняў у Харкаўскай вобласці Украіны.

«Дагэтуль мы бачылі разгортванне шпіталяў толькі ў палявых лагерах і толькі на паўночным захадзе Крыма ці ў Беларусі», — пішуць даследчыкі CIT.

«Урэшце, мы назіраем перакідванне інжынернай тэхнікі, раней не ўключанай у канцэнтрацыю. У Краснадарскім краі непадалёк ад Крымскага моста мы заўважылі вайсковыя грузавікі з металічнымі канструкцыямі, якія даследчык Том Балак апазнаў як сярэдні аўтадарожны разборны мост САРМ. Ён можа выкарыстоўвацца для аднаўлення падарваных мастоў праз Дняпро або Чангарскую пратоку, якая вядзе з Крыма ў Херсонскую і Запарожскую вобласці».

Усё гэта даследчыкі CIT лічаць сведчаннямі далейшай падрыхтоўкі магчымай аперацыі Расіі супраць Украіны.

Каментары

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона5

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі14

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі3

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША2

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск2

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →