Грамадства44

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі

Маладыя людзі сустракаюцца каля года.

Фота тут і далей: БелТА

Пра выпадак піша БелТА.

Юрый Райляну каля месяца служыць па кантракце ў 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе. Сваё жыццё ён хоча звязаць з вайсковай кар'ерай.

Яго дзяўчыну завуць Дар'я. Маладыя людзі сустракаюцца каля года. «Вырашыў, што пара ствараць сям'ю», — прызнаўся вайсковец. Ён выпадкова даведаўся, што ў Дар'і была мара, каб ёй зрабілі прапанову на прысязе, і таму не стаў адкладаць.

Падчас прысягі Юрый стаў на адно калена і зрабіў прапанову.

Прысягу ў Брэсцкай крэпасці прынялі больш за 750 вайскоўцаў новага папаўнення. Гэта прадстаўнікі Брэсцкай пагранічнай групы, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, 115-га зенітнага ракетнага палка і 48-га батальёна радыёэлектроннай барацьбы.

Каментары4

  • Filipp
    25.11.2024
    Так, "позор джунглей" ва ўсіх на вачах(
  • даведка
    25.11.2024
    Если беременная уже, распишутся и в ближайшие месяцы родит, то этого солдата освободят от дальнейшей службы в рядах Вооружённых сил Республики Беларусь.
  • Суповой пакетик
    25.11.2024
    Это же надо было уйму народа посвятить в подробности своей личной жизни, прежде чем устроить этакий "хорошо продуманный экспромт"! И не стыдно же чувства к девушке выносить на всеобщее обозрение...

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча16

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?3

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША25

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы18

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча16

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць