Памятаеце дэпутата Рады Яўгена Шаўчэнку, які ездзіў некалькі разоў да Лукашэнкі? Яго затрымалі
Пры спробе перасячэння мяжы з Польшчай Служба бяспекі Украіны затрымала дэпутата Яўгена Шаўчэнку, піша «Украінская Праўда» са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах.
Шаўчэнку даставілі ў Кіеў.
Раней пра гэта паведамляў і Юрый Васкрасенскі.
Шаўчэнка сапраўды ў апошні год стаў у Беларусі шырока вядомы як актыўны прыхільнік Лукашэнкі і ягоны палітычны лабіст ва Украіне. З самага пачатку беларускіх паслявыбарчых пратэстаў ён шмат выказваўся на беларускія тэмы, на ўсе лады расхвальваючы рэжым і ўсяляк ганьбячы ягоных апанентаў, не спыняючыся і перад прамымі абразамі.
Сам дэпутацкі статус Шаўчэнкі беларуская прапаганда ўсяляк выкарыстоўвае для імітацыі легітымнасці цяперашняй беларускай улады ў вачах палітычнай эліты суседняй краіны.
Каментары