Грамадства1515

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

У адрозненне ад калег, у 2020-м Чарнецкі прысягаў у любові Лукашэнку. За гэта ён сёлета быў прызначаны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Пасля 2020 года Чарнецкі стаў адным з самых актыўных ябацек, неаднаразова падкрэсліваў гэта ў шматлікіх інтэрв'ю. У якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў адпрацаваў менш за год. Цяпер, выглядае, дэпутацкае крэсла стане вакантным — спалучаць дзве пасады нельга.

Раней міністрам культуры быў 53-гадовы Анатоль Маркевіч — школьны настаўнік, які доўгі час узначальваў Навагрудскі райвыканкам і не меў ніякага дачынення да культуры. Пры Маркевічу на поўную сілу запрацавалі «чорныя спісы» дзеячаў культуры, якім не давалі выступаць у Беларусі.

Тым не менш прарасійскія актывісты накшталт Вольгі Бондаравай лічылі дзеянні Маркевіча недастаткова радыкальнымі і патрабавалі яго адстаўкі.

Руслан Чарнецкі нарадзіўся 1 ліпеня 1981 года ў Мінску. Па першай адукацыі аўтаслесар, скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно».

Працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, актыўна здымаецца ў кіно, вядзе праграму «Наша раніца» на АНТ.

Заслужаны артыст Беларусі.

Каментары15

  • понятно
    02.12.2024
    Прнятно, корпоративно-банный артист, выступающий на и за открытие точек торговли алкоголем, и табакерок семьи в Беларуси, да доносчик на коллег.
    Иначе, минстром антикультуры не станешь.
  • Ёсік
    02.12.2024
    Шчэ адзін міністр культуры, які не ведае беларускай мовы?
  • чернее некуда
    02.12.2024
    як пабачыла загаловак, адразу падумала, што ўчорашнія выступы бондаравай і гэтага.. як яго? "спевака" цітова неяк з гэтым звязаны...
    а і праўда. школьны настаўнік Анатоль Маркевіч аказаўся занадта мяккім для радыкальных дзеянняў пра прэтварэнні ў жуццё шызафрэнічных ідэй дармаедкі з крыміналкай бондаравай

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць