Моды1818

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі

Дзе танней набыць рэчы Zara — у Мінску ці ў Будапешце? Параўнаць цэны вырашыла блогерка Настасся Клімовіч, падчарка вядомага футбаліста Аляксандра Глеба. Яна цяпер жыве на дзве краіны і добра арыентуецца ў тым, дзе што колькі каштуе.

Скрыншот сторыс Настассі Клімовіч у інстаграм

На інстаграм-блог Настассі Клімовіч, фіналісткі конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь 2018», падпісана 73 тысячы чалавек.

У 2021 годзе яна пабралася шлюбам з футбалістам зборнай Беларусі Уладзіславам Клімовічам, праз год у сям’і нарадзіўся сын. Цяпер Уладзіслаў гуляе за венгерскі клуб DVTK, а Настасся з сынам жыве на дзве краіны — Беларусь і Венгрыю.

У гэтыя выходныя ў Беларусі (і ў іншых краінах таксама) «чорная пятніца», і Настасся з мамай, бабуляй і сынам прайшлася па магазінах. Яна распавяла падпісчыкам на прыкладзе папулярнай сеткавай крамы Zara, як адрозніваюцца цэны на адзенне ў Мінску і Будапешце.

Напрыклад, сама Настасся прымерыла дублёнку.

— Цана ў Беларусі са зніжкай 197 рублёў, у Венгрыі — 130 рублёў, — адзначыла блогерка, якая для зручнасці перавяла цэны з венгерскіх форынтаў у беларускія рублі.

Маленькаму сыну Арцёму Настасся глядзела зімовую куртку з новай калекцыі (зніжкі на яе пакуль няма ні ў адной з краін). На яе розніца ў цэнах яшчэ больш кідаецца ў вочы: 199 рублёў у Беларусі супраць 117 рублёў у Венгрыі.

Як альтэрнатыўны варыянт для дзіцяці Настасся разглядала дублёнку, за якую ў Мінску трэба аддаць 199 рублёў. У Будапешце ж яна ўжо на зніжцы і абыдзецца ўсяго ў 67 рублёў. Настасся напісала, што, калі перавяла цану з венгерскіх форынтаў, зразумела, што абавязкова возьме гэтую дублёнку. Не ўдакладніла, у якой менавіта краіне, але, здаецца, выбар відавочны.

Скрыншот сайта zara.com 

Каментары18

  • Тутэйшы
    01.12.2024
    Адкрытая дэскрэдытацыя Беларусі, пара ламаць дзверы у кватэры.
  • Феномен блогерства
    01.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Феномен блогерства
    01.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць