Вайна

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

У суботу 30 лістапада паўстанцы ўвайшлі ў гэты пяты па памеры горад краіны з поўначы, але пазней туды падышлі падмацаванні з элітных часцей сірыйскай арміі, паведамляюць інфармаваныя расійскія ваенкары. Няўдалая спроба захапіць Хаму можа азначаць, што кіраўніцтва краіны выходзіць з шоку пасля бліцкрыгу паўстанцаў у Алепа, калі вобласць з 2-мільённым горадам была захопленая амаль цалкам за 4 дні.

Расійская авіяцыя наносіць удары па Алепа ды іншых гарадах поўначы, у тым ліку касетнымі боепрыпасамі, пішуць сірыйскія тэлеграм-каналы. 

У той жа час супраць Асада зноў паўсталі гарады на поўдні краіны, у раёне Дэр’а. 

Паўстанцы таксама посцяць шматлікія фоты і відэа з захопленай вайсковай тэхнікай расійскай вытворчасці, сярод якіх устаноўка СПА «Панцыр» і РСЗА «Ураган».

 

Звяртае ўвагу вышкал, дысцыпліна і добрая аснашчанасць паўстанцаў, вынік стварэння на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй эфектыўных дзяржаўных структур.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць