Прыкладна паўгода таму, 25 жніўня 2021-га, фізічным асобам далі магчымасць без пасярэднікаў купляць замежную валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы, дзе курс куды сімпатычнейшый, чым у абменных пунктах. Сёння стала вядома, што гэтай магчымасці ўжо няма.
Рашэннем праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы часова прыпынены допуск фізічных асоб да ўдзелу ў валютных таргах, паведамілі Onlíner ў БВФБ.
На працягу апошніх некалькіх месяцаў фізасобы маглі купляць даляры, еўра і расійскія рублі на таргах нароўні з прадпрыемствамі і банкамі па больш прыемным курсе, чым у абменных пунктах.
Напрыклад, сёння, 14 сакавіка, на біржы 1000 еўра прадавалі па курсе 3,6150 беларускага рубля за 1 Еўра, 1000 даляраў прадалі па курсе 3,2950 беларускага рубля.
Каментары