Меркаванні115115

Фотафакт: Юрый Чыж носіць гадзіннік даражэйшы за $400 тысяч

Плацінавы Ulysse Nardin мае абмежаваны выпуск — усяго 30 экземпляраў.

Супердарагі гадзіннік бізнесмен Юрый Чыж «засвяціў» у часе пасяджэння выканкама Беларускай федэрацыі футболу.

Гледзячы па ўсім, бізнесовец носіць гадзіннік Circus Minute Repeater (749-80) (фірмы Ulysse Nardin) з плацінавым корпусам, цыферблатам з чорнага оніксу і белага золата і раменьчыкам са скуры алігатара з плацінавай устаўкай. Або таннейшы на $30000 Circus Minute Repeater (740-88).
Розніца ў кошце тлумачыцца тым, што ў гэтай мадэлі цыферблат выраблены з сіняга авантурыну, а ў раменьчыку прысутнічае ўстаўка не з плаціны, а з белага золата.

Юрый Чыж — адзін з самых багатых бізнесоўцаў Беларусі.

Ягонае ТАА «Трайпл» займаецца будаўніцтвам, а таксама перапрацоўкай і продажам нафтапрадуктаў. Чыж таксама валодае рэстаранным бізнесам і вытворчасцю газаваных напояў, вытворчасцю будматэрыялаў і футбольным клубам.
Нарадзіўся ён пад Бярозай, частка ягонай сям'і вызнае пратэстантызм, і дагэтуль мае сувязь з малой радзімай. Пачынаў ён кар'еру ў сферы машынабудавання, бізнэсам стаў займацца ў 90-я.

Памер багацця Юрыя Чыжа дакладна вызначыць немагчыма. Ён належыць да нешматлікага кола багатых людзей краіны, набліжаных да Лукашэнкі.

Называць іх алігархамі некарэктна, бо яны не маюць ніякай улады і цалкам залежаць ад кіраўніка краіны.

Што ўяўляе сабой Circus Minute Repeater?

Прывядзём кароткае апісанне мадэлі з авантурынам у корпусе, размешчанае на адным з сайтаў, прысвечаных гадзіннікам. «Анімаваная кампазіцыя, якая ўяўляе сабой цыркавую арэну, ўпрыгожвае блакітны авантурынавы цыферблат гэтага эксклюзіўнага гадзінніка. Кожная з шасці фігурак ўручную філігранна выразаная з золата. Пры запуску механізма хвіліннага рэпетыра малпачка спрабуе злавіць мячыкі, якімі жанглюе блазан, — гэтыя рухі суправаджаюць бой гадзінніка. Дрэсіроўшчык размахвае бізуном перад тыграм — адбываецца бой чвэрцяў гадзіны. Тыгр размахвае лапай у такт бою хвілін. Мядзведзь кланяецца балярыне на працягу ўсяго часу, пакуль працуе механізм бою».

Застаецца дадаць, што гадзіннікі гэтых мадэляў, а таксама версія з корпусам з ружовага золата, адносяцца да лімітаваных серый.

Усяго такіх гадзіннікаў у кожнай з трох версій выраблена па 30 экземпляраў.

Па цане гадзіннік Чыжа ўваходзіць у ТОП_25 самых дарагіх гадзіннікаў свету.

Шпіёнка як твар швейцарскай кампаніі

Цікавая дэталь: тварам швейцарскай кампаніі ў Маскве ў 2010 годзе стала скандальна вядомая расійская шпіёнка Ганна Чапман. Першы буцік, размешчаны ў двух кроках ад Краснай плошчы, яна адкрывала разам з уласнікам швейцарскай кампаніі Рольфам Шнайдэрам.

Сціплыя Лукашэнкі

Раней у кадр фотарэпарцёраў трапілі гадзіннікі Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшага сына Віктара. Высветлілася, што кіраўнік краіны носіць швейцарскія гадзіннікі Patek Philippe. Ягоны Patek Philippe Calatrava 5120j каштуе 11 тысяч еўра, а Patek Philippe Calatrava Ref. 5119j — каля $14 тысяч.

У Віктара Лукашэнкі на руце заўважылі гадзіннік той жа фірмы, што і ў Чыжа — New Ulysse Nardin Dual Time. Толькі каштуе ён у дзясяткі разоў, а то і ў сотню танней — ад $4700 да 6800.

Каментары115

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць