Усяго патроху11

Сем цудаў сьвету — новая рэдакцыя

Зь сямі цудаў сьвету, якія былі названыя больш за 2000 гадоў таму, сёньня засталіся толькі эгіпэцкія піраміды. 07.07.07 ў выніку ўсеплянэтнага галасаваньня паўстане новая сямёрка.

Зь сямі цудаў сьвету, якія былі названыя больш за 2000 гадоў таму,засталіся толькі эгіпэцкія піраміды. Швайцарская арганізацыя New 7 Wonders арганізавала галасаваньне, паводле якога паўстане новая сямёрка.

Першы сьпіс сямі цудаў сьвету стварыў грэцкі паэт Антыпатэр Сыданійскі. Гэта быў свайго кшталту даведнік для падарожнікаў. Ён зьмяшчаў сем найбуйнейшых дасягненьняў старажытнай архітэктуры: піраміду Хэопса, cады Сэміраміды, храм Артэміды ў Эфэcе, статую Зэўса ў Алімпіі, Галікарнаскі маўзалей, калёс Радоскі i Александрыйскі маяк на Фаросе. Ужо ў сярэднявеччы шмат якія аб’екты зь сямёркі не існавалі. Адзінае, што захавалася да сёньня, гэта піраміда Хэопса ў Эгіпце.

Прыватная арганізацыя New 7 Wonders Foundation зь сядзібай у Швайцарыі складае новы сьпіс сямі самых прыгожых помнікаў сьвету. Адзін з ініцыятараў акцыі — прафэсар Фэдэрыка Маёр, былы генэральны дырэктар UNESCO.

На сёньня дзень у рэйтынгу лідзіруюць наступныя аб’екты: атэнскі Акропаль у Грэцыі, старажытны горад майя Чычэн‑Іца ў Мэксыцы, рымскі Калізей, Эйфэлева вежа ў Парыжы, руіны гораду інкаў Мачу‑Пікчу ў Пэру, руіны гораду Пэтра ў паўднёва‑заходняй Ярданіі, каменныя статуі на востраве Пасхі, Стоўнгендж у Вялікабрытаніі, сьвятыня Тадж‑Магал у Індыі, будыйская сьвятыня Анґкор у Камбоджы, крэпасьць Альгамбра ў Грэнадзе ў Гішпаніі, Айя‑Сафія ў Стамбуле, будыйская сьвятыня Кіёмідзу ў Японіі, Красная Плошча і Крэмль у Маскве, палац XIX‑га стагодзьдзя Нойшванштайн у Баварыі, статуя Свабоды ў Нью‑Ёрку, статуя Хрыста Збаўцы на гары Каркаваду, якая ўзносіцца над Рыё‑дэ‑Жанэйра, будынак Опэры ў Сыднэі (Аўстралія) i старажытны горад Тымбукту ў Малі.

Эгіпэцкія піраміды апынуліся па‑за конкурсам — ім быў нададзены статус ганаровага кандыдата пасьля таго, як улады Эгіпту запратэставалі супраць таго, каб гістарычная і неаспрэчная каштоўнасьць пірамідаў выстаўлялася на галасаваньне.

На гэты час у інтэрнэт-галасаваньні, якое будзе доўжыцца да 7 ліпеня, прынялі ўдзел ужо звыш 45 млн. чалавек.

07.07.07 у Лісабоне арганізатары абвесьцяць сьпіс новых сямі дзівосаў сьвету.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Фота new7wonders

Каментары1

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →