Культура

3 ліпеня — на дачу да Быкава-франтавіка! Зірніце рэкламныя прапановы бескантактных велаэкскурсій на лета

Ці адмяняецца турызм у гэтым сезоне? Так, сапраўды, цяпер лепей не з'яўляцца ў шматлюдных турыстычных месцах праз працяг пандэміі. Але хіба нельга арганізаваць адпачынак так, каб рызыка заражэння была зведзена да мінімуму? Майстэрня роварных экскурсій «Менскі велашпацыр» сцвярджае, што гэта магчыма, і прапануе чытачам «Нашай Нівы» годны адпачынак у выходныя дні і буднія вечары гэтага напружанага ва ўсіх сэнсах лета.

Прафесійныя велагіды адмыслова адабралі і перабудавалі некаторыя са сваіх маршрутаў так, каб яны, з аднаго боку, вырывалі змучанага гараджаніна з абрыдлай каранціннай клеткі, а з іншага — захоўвалі эпідэміялагічную бяспеку ўдзельнікаў экскурсій. Падчас прапанаваных, збольшага, загарадных вандровак можна будзе нарэшце размяць ногі і пакруціць педалі ўдосталь, дыхаючы водарам лясных ды палявых сцежак. А яшчэ — наведаць знакавыя для айчыннай гісторыі мясціны і музеі пад адкрытым небам.

Ужо ў гэтую пятніцу, 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска, адбудзецца першая такая вандроўка, у якой плануецца наведаць вельмі атмасферны і малавядомы музей-дачу Васіля Быкава, падыхаць брызам на беразе Мінскага мора, дакрануцца да старажытнай скарбніцы Заслаўя.

Таксама ў ліпені адбудзецца вандроўка ў Раўбічы з наведваннем музея авіяцыйнай тэхнікі па дарозе. Будзе вандроўка ў гістарычнае прадмесце Каралішчавічы пад Мінскам. Будзе няспешная экскурсійная прагулка па ўсёй агромністай тэрыторыі канцлагера «Трасцянец».

А кагосьці прывабіць магчымасць дакрануцца да вытокаў менскай гісторыі — перакрочыць раку Менку, пагуляць па абарончых валах легендарнага гарадзішча і пракаціцца па ўсіх трох сектарах нашага адзінага аўтэнтычнага музея-скансэна ў Азярцы. На замову «Менскага велашпацыра» ў музеі будзе праведзена велаэкскурсія, якая знаёміць цікаўных са скарбамі беларускага драўлянага дойлідства ў значна больш дынамічным тэмпе, чым пешая экскурсія.

У мэтах бяспекі і дзеля прыемнасці язды амаль усе маршруты пракладзены ў зялёнай зоне ці па зручных веласцежках.

Добры бонус у многіх маршрутах — наяўнасць вадаёмаў, прыдатных для купання, а таксама пляжных і пікніковых стаянак для падсілкавання. Увогуле, тэмп усіх экскурсіі, як кажуць раварысты, «матрасны»: асаблівай фізічнай падрыхтоўкі не патрабуецца, а па дарозе запланавана шмат прыпынкаў.

Якія яшчэ захады робяць арганізатары вандровак, каб удзельнікі пачуваліся бяспечна?

Па-першае, колькасць чалавек у групе не будзе перавышаць шасці. Па-другое, усе ўдзельнікі экскурсіі перад пачаткам будуць азнаёмлены не толькі з агульнымі правіламі бяспечнай язды, але і з правіламі эпідэміялагічнай бяспекі падчас экскурсій. На стаянках раварысты будуць абавязаныя выконваць правіла сацыяльнай дыстанцыі, а ў тыя рэдкія моманты, калі групе трэба будзе ненадоўга ўвайсці ў памяшканне — удзельнікам будзе прадастаўлена аднаразовая маска для абавязковага выкарыстання.

Удзельнікі ж з відавочнымі сімптомамі рэспіраторна-вірусных захворванняў дапускацца да экскурсій не будуць.

Фота Вадзіма Літвінава

Для тых жа, каму не пад сілу выбрацца далёка за горад, «Менскі велашпацыр» запланаваў серыю лёгкіх і прыемных дзвюхгадзінных паездак па рамантычных алеях Лошыцкага парку — з намерам паказаць раварыстам усе самыя цікавыя і гістарычна важныя яго закуткі, якія цяжкавата абыйсці ў звычайнай пешай экскурсіі.

Каб пазбегнуць шматлюднасці, лошыцкія экскурсіі запланаваны на буднія вечары.

Удзел у гэтай экскурсіі можна браць таксама на электрасамакатах і іншых сродках персанальнай мабільнасці.

Фота Вадзіма Літвінава

Калі вы не маеце ўласнага ровара, арганізатары абяцаюць паклапаціцца аб пракатным. А яшчэ — абяцаюць зніжку для тых, хто пацярпеў ад штрафаў і «сутак» за акцыі салідарнасці ў гэтым годзе.

З поўным раскладам і апісаннем найбліжэйшых велаэкскурсій «Менскага велашпацыра» можна пазнаёміцца на сайце mienskbiketour.by, у фэйсбуку, Укантакце і ў інстаграме. А той, хто ўжо гатовы адправіцца ў дарогу па летнія ўражанні, — можа адразу запісвацца ў групу па тэлефоне +375297040018.

Зычым усім добрага адпачынку і моцнага здароўя перад гістарычным жнівом! 

Фота — з папярэдніх экскурсій «Менскага велашпацыра».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць