Культура44

In memoriam: Аляксандар Дракахруст

14 лістапада ня стала Аляксандра Дракахруста. Сьмерць засьпела яго празь сем дзён пасьля таго, як паэт, перакладчык і журналіст адсьвяткаваў сваё 85‑годзьдзе.

14 лістапада ня стала Аляксандра Дракахруста. Сьмерць засьпела яго празь сем дзён пасьля таго, як паэт, перакладчык і журналіст адсьвяткаваў сваё 85‑годзьдзе.

Аляксандар Дракахруст, народжаны ў Маскве ў 1923 годзе ў сям’і вайскоўца, зь Беларусьсю паяднаны літаральна крывёй. Ягонага бацьку, калі той служыў у Беларускай ваеннай акрузе, у 1937 годзе расстралялі як ворага народу. Праз чвэрць стагодзьдзя вайсковы журналіст і расейскі паэт Аляксандар Дракахруст сустрэнецца на Далёкім Усходзе з групай беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Валянцін Тарас. Тая сустрэча перарасьце ў сяброўства і пакліча расейскага літаратара ў Менск. Валянцін Тарас працягвае:

«Ён быў абсалютна крышталёва сумленны чалавек, чалавек зь ясна акрэсьленай пазыцыяй — грамадзянскай, чалавечай, вельмі гуманістычнай. Ён быў харошы паэт. Зусім нядаўна выйшла яго кніжка ўспамінаў, другая кніжка — «Што было, тое было«. Кніжка найцікавейшая… Вельмі прашу Радыё Свабода перадаць маё найглыбейшае спачуваньне Юрыю Дракахрусту — сыну Аляксандра Абрамавіча. Свабодаўцу, голас якога ведаюць многія ў Беларусі, голас, якім ганарыўся Юраў бацька».

З‑пад пяра Аляксандра Дракахруста выйшлі пераклады на расейскую мову вершаў Рыгора Барадуліна, Міколы Аўрамчыка, Анатоля Грачанікава, Сьцяпана Гаўрусёва і многіх іншых беларускіх паэтаў. Ён прырос да беларускай літаратуры і заўсёды быў на баку тых, хто адстойваў яе правы.

Слова разьвітаньня са спадаром Дракахрустам паэта Сяргея Законьнікава:

«Я вельмі любіў сустракацца зь ім і на знакамітай Лысай гары, і пасьля ў Менску. Ён быў сьветлым чалавекам. І нават ягонае аблічча было сьветлым і жыцьцесьцьвярджальным. Ён вельмі праўдзіва апісаў тое, што было зь ім, зь ягоным пакаленьнем. І я думаю, што ўсё добрае, што пакінуў на гэтым сьвеце гэты слаўны чалавек, яно застанецца ня толькі зь ягонымі роднымі, яно застанецца з усімі ягонымі чытачамі, людзьмі, якія яго ведалі і любілі».

У Аляксандра Дракахруста засталіся сыны Алег і Юры і ўнук Кірыл.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы9

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Пятрухін расказаў, колькі дапамогі ён атрымаў як былы палітвязень8

Сядзібу Мінейкаў на Астравеччыне набыў вытворца будаўнічых матэрыялаў

Расійскі суд завочна даў 14 гадоў калоніі пісьменніку Акуніну1

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме6

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы9

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць