Навука і тэхналогіі1212

Раскрыта тайна Бермудскага трохкутніка

Амерыканскія навукоўцы заявілі, што ім удалося раскрыць таямніцу Бермудскага трохкутніка, які, як вядома, праславіўся тым, што там знікаюць караблі, людзі і самалёты.

На думку даследчыкаў, прычынай знікнення самалётаў і караблёў з'яўляецца газ метан, так як падчас абследавання марскога дна было знойдзена мноства гідратаў метану (месцы былых вывяржэнняў падводных вулканаў). Навукоўцы мяркуюць, што пры вызваленні з акіянскіх расколін гэты газ ператвараецца ў газавыя бурбалкі, якія затым геаметрычна пашыраюцца і выбухаюць на паверхні вады.

У сваёй працы навукоўцы выкарыстоўвалі камп'ютарнае мадэляванне, якое паказала, што калі марское судна трапляе ў такую метанавую мегабурбалку, то яно адразу ж губляе плавучасць і тоне. Акрамя гэтага, гіганцкія газавыя бурбалкі здольныя збіваць і самалёты.

Для таго каб пацвердзіць гэтую тэорыю, даследчыкі вырашылі правесці эксперымент і пабудавалі вялікі рэзервуар з вадой, у які з ніжняй частцы бака пачалі выпускаць вялікія бурбалкі метану, а на паверхні гэтага рэзервуара плавалі цацачныя караблі.

Вопыт паказаў, што ў выпадку, калі карабель знаходзіцца паміж сярэдзінай бурбалкі і яго вонкавым краем, ён тоне, а калі марское судна размяшчаецца досыць далёка ад краю бурбалкі ці непасрэдна над ім, яно застаецца ў бяспецы.

На думку даследчыкаў, іх праца дазваляе растлумачыць, чаму ў Бермудскім трохкутніку знаходзяць караблі з мёртвым экіпажам, але без адзінай драпіны:

людзі проста задыхаюцца ад атрутнага газу, лічаць навукоўцы.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы1

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя дзеці пачынаюць хадзіць пазней за іншых

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых34

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі7

Таямніца 11-га паверха: у адным з мінскіх шматпавярховікаў ёсць кватэра без суседзяў і з асабістай тэрасай3

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін3

«Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку». Беларускія прыказкі пра дзяцей

У Мінску 1 чэрвеня абмяжуюць рух у цэнтры горада

Вось як слабела Амерыка і ўзмацняўся Кітай ГРАФІКІ27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы1

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць