Грамадства1414

У Гродне бацькоў, што пішуць на асфальце і сценах каля радзільні, будуць штрафаваць 

Штраф — да 6,5 мільёнаў рублёў.

Удзячныя таты змалявалі ўвесь асфальт пад вокнамі абласнога перынатальнага цэнтра. У лячэбнай установе вымушаны прымаць меры, піша «Гродзенская праўда».

Таблічкі, якія забараняюць пісаць на асфальце, на тэрыторыі перынатальнага цэнтра ўсталяваны даўно. Але на такія папярэджанні, падобна, шчаслівыя бацькі не звяртаюць увагі. Выказаць «падзяку» на асфальце стала свайго роду традыцыяй. І галаўным болем для лячэбнай установы.

Добра, калі ў маладога таты ў руках толькі каляровыя крэйды. Але ж узбройваюцца і фарбай, накладваючы «падзякі» адна на адну. Такое пачуццё, што і ў памерах надпісаў ідзе сакрэтнае спаборніцтва. Адно тварэнне было настолькі вялікае, што кіраўніцтва цэнтра звярнулася ў міліцыю.

Участковы склаў акт, і зараз «дзякуй за спадкаемцу» можа абыйсціся аўтару надпісу да пяцідзесяці базавых велічынь (6,5 млн рублёў). Гэта ў адпаведнасці з заканадаўствам. Бо надпіс на тратуарнай плітцы расцэньваецца як наўмыснае пашкоджанне маёмасці.

Галоўны лекар Уладзімір Звярко у гутарцы з карэспандэнтам «ГП» запэўніў, што калектыў перынатальнага цэнтра таксама радуецца з'яўленню на свет кожнага дзіцяці і падзяляе радасць бацькоў.

Але гэта не служыць апраўданнем для тых, хто дадае клопатаў работнікам цэнтра. Уявіце, у што ператварылася б тэрыторыя пад вокнамі, калі б надпісы не прыбіралі.

Часам сорамна за некаторых «пісьменнікаў», зусім не дасведчаных у арфаграфіі. Два-тры словы і столькі ж памылак!

Апошнім часам выцесненыя з тэрыторыі цэнтра таты перамясціліся на гарадскі тратуар. А каб мамы з вокнаў змаглі разглядзець «падзякі», шрыфт павялічваюць.

Кіраўніцтва радзільні ўжо накіравала з гэтай нагоды заявы ў міліцыю і Спецаўтагаспадарку. Новаспечаных жа бацькоў просяць выказваць свае эмоцыі іншым спосабам. Балазе такіх магчымасцяў, якія пацешаць жанчын і нікому не нашкодзяць, дастаткова.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю41

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

«Было зразумела, што і сюды дабяруцца». Ці будуць беларускія бізнэсмены выдаляць свае профілі з «Баймапкі»?

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій3

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць