Эканоміка44

Serge выйшаў на рынак Еўрасаюза

Беларускі вытворца бялізны і трыкатажу Серж выйшаў на рынак Еўрасаюза. На працягу апошніх месяцаў франчайзінгавыя крамы кампаніі адчыніліся ў Таліне, Вене, Ракверы і Друскінінкаі.

Першы крама ў краіне, якая ўваходзіць Еўрасаюз, з'явіўся ў сакавіку ў эстонскай сталіцы Таліне. У ліпені крама Serge адкрылася ў Вене, а ў канцы жніўня — у эстонскай Ракверы і літоўскім Друскінінкаі.

Па плане развіцця ў бягучым годзе Serge, выйшаўшы на рынак Еўрасаюза, збіраецца адкрыць каля 70 крам, і па выніках 2014 сетка павінна вырасці да 300 гандлёвых аб'ектаў. Цяпер кампанія, якую ў 1996 годзе заснаваў беларускі бізнэсмен Сяргей Атрошчанка, прадае бялізну праз уласную і франчайзінгавую сеткі ў Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдове, Казахстане, Таджыкістане, Кыргызстане, Украіне, Літве, Эстоніі і Аўстрыі.

Франчайзінгавы бізнэс Serge развівае з 2011 года. У гэтым годзе спецыялізаванае выданне Beboss упершыню ўключыла кампанію ў топ-100 франчайзінгавых прапаноў на расійскім рынку. У Расіі кампанія прысутнічае ў амаль 50 рэгіёнах, Serge заняў у рэйтынгу 70-е месца па інвестыцыйнай прывабнасці. Як адзначаюць складальнікі топ-100, франшызы ацэньваліся больш чым па 30 крытэрах, у тым ліку: узрост кампаніі, аб'ём інвестыцый, дынаміка росту сеткі за апошнія тры гады, колькасць паўторных адкрыццяў існуючымі партнёрамі, колькасць зачыненых прадпрыемстваў, агульная колькасць адкрытых прадпрыемстваў, геаграфічная распаўсюджанасць, сярэдні час акупнасці і інш.

У топ-100 франшызы ўвайшла яшчэ адна кампанія з Беларусі — «Мілавіца». Яна заняла ў ім 18-е месца.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам23

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»12

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі10

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам23

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць