Улада99

Недафінансаванне прыводзіць да заняпаду нямецкай арміі

Спачатку група нямецкіх вайсковых інструктараў не змагла выляцець з Балгарыі з-за таго, што іх самалёт зламаўся. Немцы даляцелі на галандскім самалёце. Потым аказалася, што зброя, карыстацца якой яны мусілі навучыць курдскіх салдат, што ваююць з ісламістамі, знаходзіцца ў дрэнным стане і не заўсёды можа быць выкарыстаная.

Вайскова-транспартны самалёт С-160.

Гэтыя інцыдэнты, як піша Associated Press, дэманструюць, наколькі моцна вайсковая моц лідара Еўрасаюза адстае ад ягонай эканамічнай магутнасці. 

Нямецкія СМІ, спасылаючыся на канфідэнцыяльны дакумент, перададзены дэпутатам Бундэстага на мінулым тыдні, пішуць пра вялікія праблемы з вайсковай тэхнікай, якая маецца на ўзбраенні 182-тысячнага Бундэсвера.

Згодна з гэтай інфармацыяй, толькі 24 з 43 транспартных самалётаў С-160, толькі 42 з 109 знішчальнікаў Eurofighter і 38 з 89 знішчальнікаў Tornado, якія маюцца ў Люфтвафэ, знаходзяцца ў працаздольным стане.

Міністэрства абароны краіны адмовілася ад таго, каб падцвердзіць ці абвергнуць гэтыя дадзеныя.

Былы начальнік генштаба Германіі Харальд Куят адзначыў, што часткова дрэнны стан нямецкай арміі выкліканы хранічнай нястачай грошай. Каб збалансаваць бюджэт, урад у гэтым годзе скараціў выдаткі на ўзброеныя сілы прыкладна на 800 млн еўра да 32,44 млрд. Гэты аб'ём, як і ў большасці краінаў Еўрасаюза, значна меньшы, чым рэкамендаваныя Арганізацыяй Паўночна-Атлантычнай Дамовы 2% ўнутранага валавага прадукту.

Вучэнне нямецкай пяхоты.

Такім чынам, у пераліку на 1 салдата і афіцэра з бюджэту Германіі ў год у сярэднім выдаткоўваецца амаль 180.000 еўра — гэта грошы на ўсе віды баявога, тэхнічнага, матэрыяльнага і сацыяльнага забяспячэння.

У Беларусі ў 2014 годзе аналагічны паказчык выдаткаў на 1 салдата складае каля 8.000 еўра. 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць