Свет

У Арменіі на запыт Беларусі зноў затрымалі блогера Лапшына

Пра тое, што блогер Аляксандр Лапшын быў зноў затрыманы ў Арменіі на запыт беларускіх уладаў, ён сам расказаў у размове са «Радыё Свабода» ўдзень 19 сакавіка. Гэта адбылося 19 сакавіка ў ерэванскім аэрапорце, адкуль Лапшын накіроўваўся ў Страсбург.

Аляксандр Лапшын

«Я вылятаў з Ерэвана і мяне зноў затрымалі на запыт Беларусі, ужо шосты раз, — расказаў Лапшын у размове з «Радыё Свабода». — Беларусь абнавіла абвінавачанне. Таму што па ранейшым Генпракуратура Арменіі вынесла рашэнне зняць вышук. Што зрабіла Беларусь? Яны даслалі новы вышук. Па абсалютна тым жа самых абвінавачаннях — абраза Лукашэнкі, заклікі да нечага. Стандартны набор. І мяне зноў затрымалі. На гэты раз было вельмі па-хамску з боку Службы нацыянальнай бяспекі Арменіі».

Па словах Лапшына, падчас затрымання ён паспеў выклікаць паліцыю, якая прыехала ў аэрапорт праз тры гадзіны. Пасля гэтага блогера вызвалілі, аднак на свой рэйс ён спазніўся.

«Мяне вызваліла паліцыя, паліцэйскія патлумачылі, што вышук у дачыненні да мяне зняты, — расказвае Аляксандр Лапшын. — Але самалёт вылецеў без мяне. Я ляцеў у Страсбург па прававых пытаннях. Зараз зноў у Ерэване, буду набываць новыя дарагія квіткі. І падаваць іск супраць памежнай службы Арменіі. Буду патрабаваць ад іх кампенсацыі».

Лапшын падчас суда ў Беларусі. Фота: «Радыё Свабода»

Папярэдняе затрыманне Лапшына адбылося вясной мінулага года. 2 мая 2025 у аэрапорце сталіцы Арменіі Ерэвана мясцовыя памежнікі паведамілі грамадзяніну Ізраіля, блогеру Аляксандру Лапшыну, што ён затрыманы на просьбу ўладаў Беларусі і мусіць паехаць у пастарунак паліцыі.

«Прыляцеў — і мяне зноў затрымалі, правёў у аэрапорце дзве гадзіны, — расказваў тады Лапшын у размове з «Радыё Свабода». — Сказалі, зноў на запыт Беларусі. Яны як робяць — крыху мяняюць абвінавачанне. Дадаюць нейкі артыкул, я нават не ведаю які. Мінулым разам было сем артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, цяпер стала восем. І гэта, атрымліваецца, ужо іншы запыт. Дзве гадзіны прасядзеў, пасля вызвалілі. Але гэта юрыдычны тэрарызм, менавіта гэтым займаюцца ўлады Беларусі».

Праблемы ва ўзаемаадносінах з афіцыйным Мінскам пачаліся ў Аляксандра ў 2016 годзе, калі яго затрымалі ў Беларусі. Прычынай стала крымінальная справа, заведзеная на Лапшына ў Азербайджане за наведванне тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якую на той момант Баку не кантраляваў. І хоць вызваліць Лапшына прасілі і ў Маскве, і ў Ізраілі, Мінск перадаў блогера ў Азербайджан. Там Лапшына асудзілі на тры гады, а ў верасні 2017 блогера асабіста памілаваў Ільхам Аліеў, дазволіўшы выехаць у Ізраіль.

Пасля вызвалення Аляксандр Лапшын падаў на дзеянні ўладаў Беларусі скаргу ў ААН, дзе парушэнне яго правоў прызналі, а пра дзеянні беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі асабіста ён пісаў і гаварыў усё, што думае. Вылілася гэта ў новыя праблемы. Першы раз на запыт уладаў Беларусі ў Арменіі Лапшына затрымалі ў верасні 2024 года. Тады яму паведамілі, што Мінск яго абвінавачвае паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, і адпусцілі праз чатыры гадзіны. Генеральная пракуратура Арменіі афіцыйна адмовіла Беларусі ў выдачы Лапшына.

Пасля таго выпадку Аляксандр Лапшын быў у Арменіі яшчэ некалькі разоў, прыязджаў і выязджаў без праблем. Да мая 2025-га, калі пасля чарговага затрымання ў аэрапорце Аляксандр вырашыў выключыць сваё імя з «беларускага злачыннага спіса», падаўшы пазоў у армянскі суд. У лютым 2026 года армянскі суд прызнаў, што абвінавачанні Беларусі ў адрас Аляксандра Лапшына супярэчаць армянскім юрыдычным нормам, але спыніць затрыманні блогера падчас візітаў у Арменію немагчыма. А сам Лапшын можа гэта зрабіць, калі звернецца з прэтэнзіямі напрамую да ўладаў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць