Свет6969

Расійскі шавініст заклікае ліквідаваць Украіну і Беларусь, абражае Парашэнку і Лукашэнку

Аляксандр Жучкоўскі, вядомы «данецкі апалчэнец» з расійскім пашпартам і публіцыст, якога друкуюць многія расійскія выданні, распавёў пра сваё стаўленне не толькі да Украіны, але і да беларускай дзяржаўнасці.

«Магчыма, Стралкоў… вымушаны прытрымлівацца «палітэсу» і не можа дазволіць сабе поўную свабоду меркаванняў. Я ж «асоба неафіцыйная, а магчыма і гультайская», таму магу казаць наўпрост, што як расійскі нацыяналіст-імперыяліст, як вялікарос гляджу на БУ (Беларусь і Украіну) як на недарэчнасць, з пагардай», — напісаў Жучкоўскі ў сваім Facebook.

Жучкоўскі — папулярны расійскі блогер і журналіст, артыкулы якога перадрукоўваюцца як анлайн-СМІ шавіністычнай скіраванасці, такімі як «Спутник и погром», гэтак і проста прапуцінскімі apn.ru, rus-obr.ru, vz.ru.

З вясны 2014 года ён быў ва Украіне, ваяваў супраць украінскай арміі і збіраў у РФ матэрыяльную дапамогу для баевікоў.

«Дзяржавамі БУ з незалежнасцю і «мовамі» глыбока пагарджаю… Чаму мы прызнаем межы, якія нарэзалі камуністы, і сур'ёзна кажам пра БУ?», — дадае Жучкоўскі ў тым жа допісе.

«Так, ёсць такія дзяржаўкі, Украіна і Беларусь. Адной кіруе ўкраінец Парашэнка, другой кіруе ўкраінец Лукашэнка. Ходзяць цяпер парай у Мінску, пераміргваюцца і гігікаюць за спінай у Пуціна», — зняважліва піша баявік-прапагандыст (цытуем толькі невялічкую частку выпадаў).

Лукашэнка і Парашэнка, беларускія і ўкраінскія ўрадоўцы нахабна атрымліваюць асалоду ад таго, што быццам бы размаўляюць з Расіяй на роўных, лічыць Жучкоўскі.

«Хто на роўных? Што на роўных? Панскі касцюм нацягнулі і думаюць пра сябе невядома што. Яны павінны ў Мюнхене, Мінску і паўсюль хадзіць і Лаўрову ў вочы заглядваць, адгадваць, што думае і хоча пан», — заключае ён, называючы халопамі тых, хто «дзеліць Расію на РСФСР, УССР і БССР».

У Беларусі «ДНР» і іншых прарасійскіх марыянетак падтрымліваюць такія рэсурсы як «Западная Русь» і imperiya.by. Пры гэтым галоўнага рэдактара «Заходняй Русі» Ігара Зелянкоўскага Вадзім Гігін перыядычна запрашае выступаць на беларускім тэлебачанні.

Каментары69

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні Мерц паедзе на сустрэчу з Трампам

Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі2

Пад Масквой гарыць прадпрыемства, дзе робяць гумовую прадукцыю ВІДЭА

Унікальная магчымасць пабачыць рэчы Барбары Радзівіл і «Бітву пад Оршай»

«Не хацеў трапіць пад патэнцыйную мабілізацыю». Кім адчувае сябе беларуская моладзь за мяжой і як шукае сябе2

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць