На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Чэхіі, частка беларускіх заўзятараў падтрымлівае каманду з нацыянальнай сімволікай. Пры гэтым бел-чырвона-белых сцягоў так шмат, што яны трапляюць ледзь не на кожны кадр трансляцыі.
Ніжэй скрыншоты з матча Беларусь — Данія, які трансляваўся ўчора на канале «Беларусь-1».
Асабліва добра відаць нацыянальныя сцягі падчас укідванняў, калі ў камеру трапляе адразу некалькі штандараў.

Таксама вымушаны кадр - беларускія заўзятары расцягнулі вялізны банер «Жыве Беларусь» і ў час гульні каля брамы ён заўсёды на бачным месцы.

Увогуле, па словах беларускіх заўзятараў, падчас матчу Беларусь — Данія на трыбунах было больш за дзесяць нацыянальных сцягоў.

Каментары