Свет

Міністры абароны Расіі і ЗША паразмаўлялі ўпершыню за год

Міністр абароны ЗША Эш Картэр ўпершыню за апошні год пагаварыў са сваім расійскім калегам Сяргеем Шайгу, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на прэс-службу Пентагона.

У паведамленні ўдакладняецца, што міністры абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і дамовіліся працягнуць дыялог пра спосабы вырашэння збройнага канфлікту ў краіне і барацьбе з радыкальнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Гутарка працягвалася каля 50 хвілін і стала першым непасрэдным кантактам кіраўнікоў дзвюх абаронных ведамстваў са жніўня 2014 года. Тады Шайгу гаварыў з папярэднікам Картэра — Чакам Хэйгелам.

Адносіны паміж Расіяй і ЗША ў цэлым і іх міністэрствамі абароны ў прыватнасці ў апошнія гады рэзка астудзіліся на фоне анексіі Крыма і ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны, адказным за які ў значнай ступені Вашынгтон лічыць Маскву.

Пры гэтым у апошні час у заходняй прэсе і благасферы ходзяць ўсё больш актыўныя чуткі аб перакідцы расейскіх вайскоўцаў у Сірыю. Расія афіцыйна пацвярджае факт пастаўкі ў краіну зброі, але адмаўляе ўдзел у грамадзянскай вайне, якая там адбываецца.

Гэта выклікае занепакоенасць у ЗША. У Вашынгтоне асцерагаюцца, што расейскія войскі выступяць на баку сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, за адхіленне якога ад улады выступае Вашынгтон.

У пятніцу дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры і прэс-служба Белага дома заявілі, што гатовыя да перамоваў з Расіяй аб аперацыях у Сірыі і барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», забароненых у шэрагу краін, уключаючы Вялікабрытанію.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць