На аўтабане паблізу Франкфурта адбылося ДТЗ, праз якое разбілася каля 30 тысяч бутэлек піва, паведамляюць нямецкія СМІ.

Аварыя адбылася з-за таго, што кіроўца легкавога аўто не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў фуру, якая перавозіла піва. У выніку на дарозе апынуліся 1,5 тысячы скрынак пеннага напою.
Для ўборкі ад разбітага шкла дарогу прыйшлося перакрыць на некалькі гадзін. Кіроўцы былі дастаўленыя ў клініку для агляду.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары