Культура

Кінавынікі года ў Мінску. Самая вялікая каса — у «Венама» і «Мсціўцаў»

У 2018 годзе гледачамі сеткі «КіноМінска» сталі больш за 3,5 млн чалавек, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Павел Скалабан.

Кадр з фільма «Венам»

У мінулым годзе сярод заходніх стужак лідарамі па зборах сталі: «Венам» (1-е месца), «Мсціўцы. Вайна бясконцасці» (2-е месца), «Багемская рапсодыя» (3-е месца). Апошняй, дарэчы, не прадказвалі такога поспеху. Чацвёртая пазіцыя — у «Фантастычных істотаў», пятая — у фільма «Дэдпул 2».

З расійскіх на першым месцы апынулася карціна «Рух уверх», на другім — «Ёлкі. Новыя» (якія паказвалі год таму), «Паліцэйскі з Рублёўкі. Навагодняе бязмежжа» — на трэцім (яшчэ ў пракаце). Чацвёртае месца — у фільма «Лёд», пятае — у «Я худнею».

У «Кінавідэапракату» гнуткая рэпертуарная палітыка, таму калі на фільм у гледачоў ёсць попыт, то яго пракат падаўжаюць. Так, напрыклад, даўжэй усіх у кіно ў 2018-м паказвалі «Рух уверх» (трымаўся 9 тыдняў), «Багемская рапсодыя» (8 тыдняў), «Мсціўцаў» (5 тыдняў).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць