Грамадства7474

Распрацоўшчык нацыянальнай сістэмы відэаназірання: У Беларусь трапіў выпадкова. Забараняю беларускую мову ў чатах

Аляксандр Шатроў — стваральнік IT-кампаніі Synesis з цэнтрамі распрацоўкі ў Мінску і Маскве. Ён займае 52-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых і паспяховых бізнэсменаў Беларусі.

Аляксандр Шатроў, фота probusiness.io

Самы важны прадукт яго Synesis — сістэма, якая дазволіць аб'яднаць тысячы камер відэаназірання і датчыкаў ва ўсёй Беларусі ў адзіную сетку. Праект рэалізуецца сумесна з Міністэрствам унутраных спраў.

Чытайце: Шуневіч аб'яднае тысячы камер відэаназірання і датчыкаў ва ўсёй краіне ў адзіную сетку

Партал dev.by зрабіў гутарку з Шатровым.

Журналістка выцягнула вонкі перакананні бізнэсмена, відэа дае даволі яснае разуменне ягонага партрэту. 

Так, Шатроў расказаў, што сам ён з Расіі — бацькі скончылі Баўманскі ўніверсітэт, бацька пайшоў працаваць у КДБ. 

У Беларусь Шатроў трапіў выпадкова, калі ўжо меў бізнэс у Маскве, бо «знаёмы прачытаў, што ёсць такі горад — Мінск, там ёсць праграмісты, там людзі значна таннейшыя». 

Журналістка папрасіла яго пракаментаваць чуткі, што ва ўнутраных чатах кампаніі, якая працуе ў Беларусі, нібыта забаронена выкарыстоўваць беларускую мову.

«У нашых чатах забаронена выкарыстоўваць мовы, якія не ведае большасць людзей. Нельга выкарыстоўваць іспанскую, украінскую, італьянскую. Большасць людзей выкарыстоўваюць рускую і англійскую. Калі вы хочаце з людзьмі ўзаемадзейнічаць, то прынята выкарыстоўваць тыя мовы, якія разумеюць усе, — адказаў Шатроў. —

У нас было некалькі выпадкаў, калі народ падкрэслена выкарыстоўваў беларускую, ведаючы рускую. Падкрэслена! То бок, гэта не тая сітуацыя, калі чалавек не ведае рускай. Ён ведае, але выкарыстоўвае беларускую. Я катэгарычна супраць такіх момантаў, бо ён стварае перашкоды для ўсіх тых, хто гэтай мовы не ведае. Таму тут няма ніякай тэорыі змовы». 

Журналістка таксама згадала пост Шатрова ў фэйсбуку пра падзеі 25 сакавіка 2017 года, калі ў цэнтр Мінска вывелі спецназ і бронетэхніку, каб не даць людзям сабрацца на Дзень Волі. Гэта быў год, калі людзі масава выходзілі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з прынятым «падаткам на дармаедаў». 

«Было скуголенне на тэму, што тут ніякай дэмакратыі, вось Еўропа, Амерыка!.. Там трава зелянейшая і ўсё лепш. Але калі нехта хоча адстойваць грамадзянскую пазіцыю, трэба рабіць гэта ў рамках закона. Я не кажу, што не трэба парушаць закон — ваша права. Ведаеце, можаце рабіць дворнікам і атрымліваць мала, а можаце наркотыкі прадаваць — зарабляць шмат. Але вы ўсведамляеце, што калі вас затрымаюць, вы атрымаеце гіганцкі тэрмін. Будзе дзіўна, калі вы тады пачнеце крычаць, што калі ў Амерыцы легалізавалі наркотыкі, чаму для вас тады тут такое стаўленне? Вы самі ўсведамляеце наступствы, а калі яны наступаюць, то прыміце гэта. Яны ішлі на дэманстрацыю, якую ім не санкцыянавалі, яны на што разлічвалі?», — патлумачыў Шатроў. 

І таксама дадаў, што за два гады сваёй пазіцыі не змяніў. 

Каментары74

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі24

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі24

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць