Улада11

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Турэмнае зняволенне, бясспрэчна, стрэсавая сітуацыя. І гэтаму стрэсу кожны дае рады па-свойму. Адны прынцыпова не супрацоўнічаюць са следствам і адмаўляюцца даваць паказанні. Іншыя робяць наадварот — праз дыялогі са следчымі спрабуюць перайграць сістэму.

Піліп Шаўроў падчас допыта. Скрыншот з відэа.

24 красавіка КДБ апублікаваў відэа гутарак з палітвязнем Піліпам Шаўровым, які ад студзеня знаходзіцца ў ізалятары за тое, што размаляваў рукі помніку Аляксандру Пушкіну ў чырвоны колер. Правабаронцы лічаць Піліпа Шаўрова палітвязнем. Яны мяркуюць, што ў ягоных дзеяннях няма складу злачынства па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства»), а пазбаўленне волі хлопца з'яўляецца палітычна матываваным.

«НН» з этычных прычын не публікуе відэа допытаў. Незразумела, ці была атрыманая згода ад самога Шаўрова на здымкі, а тым больш змяшчэнне гэтых запісаў у інтэрнэт.

Калі коратка, то на гэтых відэа Шаўроў дае не самыя пазітыўныя ацэнкі сваім паплечнікам — Паўлу Севярынцу, Дзянісу Урбановічу, а таксама Віталю Рымашэўскаму, Міколу Статкевічу і іншым апазіцыянерам. Таксама ён саркастычна выказваецца пра тое, што праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Ну і галоўны пасыл гэтай публікацыі наступны: які ён палітвязень, калі сам сябе такім не лічыць.

Кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які некалькі разоў згадваецца ў гэтых відэа, так пракаментаваў для «НН» з’яўленне гэтага матэрыяла:

«Гэта няўдалая спроба КДБ пераключыць увагу з каранавіруса і катастрофы, да якой Лукашэнка прывёў Беларусь. Тыповая правакацыя. Магчыма, мантаж. Мы ў любым разе будзем патрабаваць вызвалення Піліпа Шаўрова. Пагаворым з ім пасля вызвалення, што там было насамрэч».

Праваабаронцы не мяняюць сваёй пазіцыі па справе Шаўрова. Адзін з кіраўнікоў «Вясны» Валянцін Стэфановіч сказаў наступнае:

«Калі мы прызнаём кагосьці палітвязнем, то не ацэньваем чалавека з ягоных асабістых ці дзелавых якасцяў. Палітвязень — гэта не ганаровае званне і не пераходзячы вымпел. Мы ацэньваем дзеянні ўладаў, кваліфікацыю таго, што зрабіў Шаўроў.

За шматгадовую праваабарончую дзейнасць даводзілася шмат што бачыць. Шаўроў шмат чаго нагаварыў, але нічога наконт сваёй справы. Ён дае ацэнкі канкрэтным асобам, але гэта проста думкі ўслых, якія не маюць дачынення да справы. Ну нагаварыў — і нагаварыў. Мы не сыходзім з таго, хто хоча быць палітвязнем, а хто не хоча — Эдуард Пальчыс таксама ў свой час не хацеў быць палітвязнем.

Мы сыходзім не з жаданняў людзей, а з дзеянняў улады. Відэа ні на што не ўплывае ў дадзенай справе», — адзначае Стэфановіч.

Глядзі таксама: Праваабаронцы: Піліп Шаўроў — палітвязень

Каментары1

  • пумпум
    27.05.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя дзеці пачынаюць хадзіць пазней за іншых

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых34

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі8

Таямніца 11-га паверха: у адным з мінскіх шматпавярховікаў ёсць кватэра без суседзяў і з асабістай тэрасай3

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць