27 мая ўмовы надвор'я ў Беларусі ноччу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём адаб'ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў, паведамляе Белгідрамет.
Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, днём пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +6..+11°С, днём +18..+24°С. атмасферны ціск будзе слаба падаць.
Каментары