Грамадства

Сям'ю гродзенскага музыкі і журналіста Алеся Дзянісава выклікалі ў СК

Гродзенскі журналіст Алесь Дзянісаў разам з жонкай Наталляй і дачкой Дар’яй 22 чэрвеня наведаў упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. Сям’ю Дзянісавых выклікалі ў СК у якасці сведак па крымінальнай справе «Паўла Мажэйкі — Алеся Пушкіна», паведамляе БАЖ.

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў некалькі гадзін даваў паказанні і цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні справы.

Нагадаем, што 26 сакавіка пракуратура Гродна завяла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна. Іх абвінавачваюць «у здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). На выставе ў Цэнтры быў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, у гэтым пабачылі гераізацыю нацызму. Так заключыла камісія прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля гэтага Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця». Павел Мажэйка абавязаны выканаць гэтае патрабаванне суда да 12 жніўня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць