Літаратура

Бабкоў, Шчур, Сцебурака… Новыя вершы паэтаў

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках. 

Ігар Бабкоў. Малітва

Я не самотны, Божа
Са мною сны і аблокі

Са мною травы і кветкі
Са мной ільвы і драконы

Сланы й пяшчотныя лані
Буды і бадхісатвы

Са мною тыя, хто поруч
І тыя, хто адхіліўся

Са мной дзяды і анёлы
І ты са мною, мой Божа

Усевалад Сцебурака. Мара беларуса

Мара беларуса - 
праца без прымусу.
Каб нікому справы —
левы ён ці правы.

І гадоў каб дзвесце 
жыць на адным месцы,
за прыватным лесам —
уласным інтарэсам.

Каб на ўсе напрамкі 
мець платы і брамкі,
і каб дабрадзеі
чым далей сядзелі…

Макс Шчур. Ляжу дома…

*

Ляжу дома з прастрэлам
згадваю такі ж цёплы верасень дваццаць
адзін год таму
калі быў толькі засяліўся ў сацыяльную
аднапакаёўку ў вёсцы пад Прагай
пустая кватэра
прастуда
кітайскія супы
жонка далёка
на падлозе кнігі
падсцілка для ёгі замест матраца
няпраная вопратка замест коўдры й падушкі
побач падораны сябрам касетны
магнітафон-мыльніца з радыёпрымачом
да трэцяй ночы чэшскі гумар і чэшскае
кантры замест калыханкі
адзіная повязь са светам
калі не лічыць электрычнага імбрыка
удзень амаль нікуды не выходзіў
рыхтаваўся да іспытаў па італьянскай
чытаў Зянона Касідоўскага пра гісторыю
біблійных тэкстаў
цэлая агромністая будучыня ў новай краіне наперадзе
прыўкраснае жыццё ў свабоднай краіне і чароўным горадзе
астатняе — дробязь
гэтак і сёння няма на што скардзіцца

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?4

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м6

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам1

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»4

У баях на Данбасе ва ўкраінскі палон трапіў 54-гадовы беларус Сяргей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?4

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць