Свет

Зяленскі: Мы не гатовыя да капітуляцыі і ультыматумаў, але мы можам дыскутаваць з Расіяй пра будучыню Крыма і Данбаса

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю выданню ABC News акрэсліў, як Украіна бачыць перспектывы будучага ўзаемадзеяння з дзяржавамі свету, Расіяй і блокам НАТА.

Зяленскі, у прыватнасці, сказаў:

«Мы нават тэарэтычна не разглядаем магчымасць перагляду нашай тэрыторыі або адмовы ад якіх-небудзь кавалкаў нашай тэрыторыі. Гэта недапушчальна. Наша Украіна — гэта і Данецк, і Луганск, і Крым.

Мы не ўспрымаем ультыматумаў. Не адмаўляемся ад тэрыторый. Але пры гэтым цвяроза глядзім на рэальнасць. Крым, Данецк і Луганск акупаваныя ўжо 8 гадоў. На астатняй частцы тэрыторыі Украіны працягваецца паўнамаштабная вайна.

Мы чуем патрабаванне Расеі прызнаць так званыя «ДНР» і «ЛНР», прызнаць акупацыю Крыма. Зразумела, што мы не будзем гэтага рабіць.

Але нам трэба будзе вызначыцца — якім чынам будзе ўрэгуляванае жыццё людзей на гэтых тэрыторыях у межах нашай цэласнай дзяржавы.

Менавіта пра гэта казаў прэзідэнт Зяленскі, адказваючы на пытанне амерыканскага журналіста. І пра НАТА і гарантыях для Украіны! Альянс не гатовы прымаць Украіну да сябе на працягу бліжэйшых не менш за 15 гадоў, і выразна пра гэта кажа. Мы цяпер нават не маем падтрымкі ў абсалютна справядлівай вайне менавіта ад альянсу — толькі ад асобных дзяржаў.

Паколькі ў найбліжэйшыя гады ўступленне ў НАТА немагчымае, мы не можам выкарыстоўваць для абароны нашай дзяржавы толькі радкі ў Канстытуцыі аб курсе ў альянс. Курс — гэта палітыка. Але не зброя. Не самалёты. Не абарона дзяржавы.

Затое мы павінны казаць пра канкрэтныя рэчы. Пра канкрэтную дамову, якая можа гарантаваць Украіне поўную бяспеку на той час, пакуль НАТА не гатова нас прымаць. Яна павінна прынцыпова адрознівацца ад Будапешцкага мемарандума, прадугледжваць канкрэтныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя крокі дзяржаў — гарантаў бяспекі Украіны.

Такімі дзяржавамі-гарантамі могуць стаць ЗША, Турцыя, дзяржавы-суседкі Украіны. Са свайго боку, Расія павінна таксама юрыдычна зафіксаваць, што прызнае ўкраінскую дзяржаўнасць і гарантуе, што не будзе пагражаць нашай дзяржаве.

Зразумела, што ў сённяшніх умовах гэта гучыць абсурдна, улічваючы расійскае ўварванне. Але нашыя Узброеныя сілы адаб'юцца ад ворага, і трэба будзе гарантаваць далейшае мірнае развіццё Украіны. Тады будзе важным, каб Расія паставіла свой подпіс пад гарантыямі для нашага суверэнітэту разам з іншымі гарантамі».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская12

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць