Twitter падае ў суд на Ілана Маска з-за таго, што ён больш не хоча набываць сацсетку
Пра намер скончыць у судзе раней анансаваную ўгоду з выканаўчым дырэктарам Tesla Іланам Маскам заявіў старшыня праўлення кампаніі Twitter Брэт Тэйлар.

«Савет дырэктараў Twitter абавязуецца закрыць здзелку па цане і ўмовах, узгодненых з Іланам Маскам, і плануе падаць у суд для забеспячэння выканання пагаднення аб зліцці. Мы ўпэўненыя, што пераможам у Канцлерскім судзе штата Дэлавэр», — адзначыў Тэйлар.
The Twitter Board is committed to closing the transaction on the price and terms agreed upon with Mr. Musk and plans to pursue legal action to enforce the merger agreement. We are confident we will prevail in the Delaware Court of Chancery.
— Bret Taylor (@btaylor) July 8, 2022
Напярэдадні Ілан Маск скасаваў здзелку з Twitter на $44 мільярды.
Прычына — «істотнае парушэнне некалькіх палажэнняў пагаднення». Раней кампанія не змагла даказаць, што колькасць спам-ботаў сярод зарэгістраваных карыстальнікаў не перавышае 5%.
Каментары