Кіраўнік МЗС Чэхіі, якая цяпер якраз старшынствуе ў Еўрапейскай радзе, падтрымаў забарону на выдачу віз расіянам краінамі Еўрасаюза.

«Поўнае прыпыненне выдачы віз расіянам усімі краінамі ЕС магло б быць эфектыўнай абмежавальнай мерай», — цытуе заяву Яна Ліпаўскага агенцтва «Франс Прэс».
Ён дадаў, што вынесе гэтую тэму на абмеркаванне на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза ў Празе ў канцы жніўня.
Пра сваё рашэнне не пускаць расіян ужо заявілі эстонскія ўлады, за абмежаванне ўезду расійскіх грамадзян усімі краінамі ЕС выступае таксама, у прыватнасці, Фінляндыя.
Каментары
Такое мудачье, дико хочется им плюнуть в ответ. Неужели они не понимают, что их бизнес не просто понесет убытки в случае отказа от сотрудничества с Россией, а исчезнет вообще, если дать ей пробить Украину? Как будто она остановится на этом. Благодаря таким вот придуркам, готовым за деньги их танки чинить, усилит свой ВПК и через 5 лет пойдет в новое наступление "до Лиссабона".