Свет

КНДР упершыню запусціла ракету цераз марскую мяжу з Паўднёвай Карэяй

Паўночная Карэя ўпершыню ў гісторыі падзеленага паўвострава запусціла ракету праз марскую мяжу з Паўднёвай Карэяй. Прэзідэнт Паўднёвай Карэі назваў гэты інцыдэнт «фактычна ўварваннем», паведамляе Бі-бі-сі.

Запушчаная паўночнакарэйская балістычная ракета малога радыуса дзеяння ўпала ў мора прыкладна за 60 км ад паўднёвакарэйскага горада Сакхча, які размешчаны каля дэмаркацыйнай лініі на ўсходнім беразе паўвострава.

Паўднёвая Карэя адказала пускам трох ракет — таксама ў моры, праз марскую мяжу.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ель заявіў, што запуск ракеты праз марскую мяжу з'яўляецца «па сутнасці тэрытарыяльным уварваннем» з боку КНДР.

Паводле звестак паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, усяго паўночнакарэйцы раніцай у сераду запусцілі як мінімум 10 ракет.

Генштаб Рэспублікі Карэя заявіў, што Паўднёвакарэйская армія «не пацерпіць такіх правакацый з боку КНДР і адкажа цвёрда і рашуча ў рамках цеснага супрацоўніцтва Паўднёвай Карэі і ЗША».

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі і прэм'ер-міністр Японіі ў сувязі з апошнімі запускамі ракет у КНДР склікалі ў сваіх краінах Рады нацыянальнай бяспекі.

Напярэдадні Пхеньян запатрабаваў ад Паўднёвай Карэі і ЗША спыніць сумесныя вучэнні і прыгразіў у выпадку адмовы прыняць сур'ёзныя меры.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея5

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем1

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону2

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць