Гісторыя4949

1928 год. Наваградскае ваяводства...

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у працяг дыскусіі: Ці галасаваў хто калі за беларускія нацыянальныя партыі?

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у працяг дыскусіі: ці галасаваў хто калі за беларускія нацыянальныя партыі?

Нярэдка можна пачуць, што за беларускія нацыянальныя партыі ніколі ў гісторыі ніхто масава не галасаваў. Дык вось, 1928 год. Наваградскае ваяводства. У спісах ёсць Беларускі сялянска‑работніцкі спіс «Змаганне» (№ 39). Выбары 4 сакавіка. У Наваградскім павеце за «Змаганне» аддадзена 30772 (68,9%) галасоў, у Слонімскім — 18 917 (63,8%) галасоў, у Баранавіцкім 15 779 (34,6%) галасоў. І гэта пры тым, што выбары — недэмакратычныя, што ўся дзяржаўная машына накіраваная на падтрымку праўрадавага спісу Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам (нешта падобнае на сённяшнюю «Адзіную Расею» ў нашага ўсходняга суседа). Тут Вы таксама скажаце, што гэта нічога не значыць? Не ведаю, я б так не сказаў.

А вось Лідская выбарчая акруга, пераважна каталіцкі ў большасці паветаў рэгіён, насельніцтва, натуральна, паланізаванае, галасуе за польскія партыі, да таго ж палякі зачысцілі ўсё як мае быць, зняўшы з выбарчай гонкі спіс «Змагання», а таксама спіс Блока нацыянальных меншасцяў, па якім збіраліся балатавацца памяркоўныя беларускія дзеячы на чале з беларускімі хадэкамі — самай моцнай нацыянальнай партыяй таго часу. Застаецца толькі адзін сур’ёзны беларускі спіс — памяркоўны і вонкава лаяльны да палякаў на чале з Янкам Станкевічам — і ў збольшага праваслаўным Маладзечанскім павеце ён набірае 13 292 галасы (46,6%). І ўсё пры той жа, натуральна, недэмакратычнасці выбараў, пры «адміністрацыйным рэсурсе» на карысць ББСУ.

Я ўжо маўчу пра 43,2% галасоў за беларускі спіс (праўда, сумесны з габрэямі, але на першых трох месцах у ім стаялі беларусы) у Дзісенскім павеце, пра 40,3% у Пастаўскім павеце, пра 36,7% у Браслаўскім.

...Пайду дапісваць вялікі артыкул на гэтую тэму, прысвечаны ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі. Калі каму цікава, чытайце ў бліжэйшы час.

Каментары49

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі25

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі25

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць