Базавая велічыня ў Беларусі з новага года ўстаноўлена ў памеры 37 рублёў, адпаведная пастанова Саўміна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У 2022 годзе адна базавая складала 32 рублі. Такім чынам, яна павялічана на 5 рублёў. Раней улады штогод павялічвалі яе на 1,5-2 рублі.
Гэты паказчык уплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.
-
Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент
-
У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?
-
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч
Каментары