Вайна33

Брытанская разведка: Расія выкарыстала знішчальнік пятага пакалення Су-57 супраць Украіны, але асцярожна

Паветрана-касмічныя сілы Расіі пачынаючы з чэрвеня 2022 года, верагодна, выкарыстоўвалі шматфункцыянальны знішчальнік пятага пакалення Су-57 (па кадыфікацыі НАТА — Felon) для выканання задач супраць Украіны, гаворыцца ў штодзённай зводцы вайсковай разведкі Мінабароны Брытаніі.

Фота: Мінабароны Расіі

Гэта самы сучасны ў Расіі звышгукавы баявы рэактыўны самалёт пятага пакалення, які выкарыстоўвае тэхналогіі малапрыкметнасці і перадавую авіёніку, адзначаюць аўтары справаздачы.

Аперацыі з Су-57, верагодна, абмяжоўваліся пралётам над тэрыторыяй Расіі і запускам ракет вялікай далёкасці класа «паветра-зямля» або «паветра-паветра» па тэрыторыі Украіны, лічаць у брытанскай разведцы.

На апошніх наяўных у адкрытым доступе малюнках відаць, як пяць Су-57 стаяць на авіябазе Ахтубінск — гэтыя самалёты, хутчэй за ўсё, удзельнічалі ў аперацыях супраць Украіны.

Расія клапоціцца пра тое, каб пазбегнуць нанясення шкоды рэпутацыі Су-57 і пагаршэння яго экспартных перспектыў, якія могуць паўстаць у выпадку страты найноўшага самалёта над Украінай, адзначаюць аўтары зводкі. Яны лічаць, што Расія па-ранейшаму не схільная рызыкаваць, ужываючы свае ВПС над украінскай тэрыторыяй.

Каментары3

  • Vir
    09.01.2023
    Felon ! Nisto sabie nazvačka...:)
  • Слава Украине!
    09.01.2023
    Патриоты пощелкают под орех эти «су-шки».
  • не такі як ёсць
    09.01.2023
    Папраўдзе кажучы, не ведаю хто дагэтуль купляе кацапскую зброю, вайна ва Украіне паказала поўную перавагу НАТО у вайсковай справе

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць