Свет99

У новым меню ўкраінскай арміі будуць варыянты для веганаў, хрысціянскага посту і нават халяльны і кашэрны

Па словах міністра абароны Украіны, новае меню для вайскоўцаў створаць з улікам усіх родаў войскаў, харчовых звычак і нават веравызнання вайскоўцаў, піша выданне Focus.ua.

Фота: УНІАН

Міністэрства абароны Украіны прыняло рашэнне цалкам адысці ад савецкіх стандартаў харчавання ў войску і распрацаваць новыя варыянты меню для ўкраінскіх вайскоўцаў. Пра гэта напісаў кіраўнік профільнага міністэрства Аляксей Рэзнікаў на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку.

Рэзнікаў падкрэсліў, што ў Мінабароны і УСУ заўсёды была нулявая талерантнасць да карупцыі.

Міністр абароны дадаў, што ў падкантрольным яму міністэрстве і ва Узброеных сілах Украіны больш не павінна адбыцца такіх непаразуменняў, як скандал з закупкай прадуктаў па завышаных цэнах.

Каб запусціць гэты працэс, Аляксей Рэзнікаў будзе прасіць арганізаваць сумеснае пасяджэнне двух камітэтаў, бо спатрэбіцца сканцэнтраваць спецыялістаў і забяспечыць неабходны імпульс.

Таксама створаць працоўную групу, якая адпрацуе пытанне стварэння новага меню для вайскоўцаў па ўсіх вымярэннях — ад працэдуры ўкаранення да зместу меню.

Акрамя таго, кіраўнік Мінабароны паабяцаў, што асабіста звернецца да рынку з просьбай падтрымаць пераход на сістэму меню.

«Таксама я буду знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з рынкам, каб забяспечыць стабільнае харчаванне на працягу пераходнага перыяду»,— сказаў ён.

Якім будзе меню для вайскоўцаў па натаўскіх стандартах?

Кіраўнік Мінабароны патлумачыў, што існуюць асаблівыя патрабаванні да сілкавання відаў, родаў і сіл УСУ. Ёсць ВМС, дэсантнікі, авіяцыя са сваімі асаблівасцямі. Ёсць адрозненні паміж харчаваннем у палявых умовах на фронце і ў пункце пастаяннай дыслакацыі. І ўсе гэтыя адрозненні неабходна ўлічыць.

Таксама для ўкраінскіх вайскоўцаў распрацуюць веганскае, халяльнае, кашэрнае меню і поснае меню хрысціянскай традыцыі.

21 студзеня журналіст Юрый Ніколаў заявіў, што Міністэрства абароны раскрадае бюджэтныя сродкі, завышаючы цэны на прадукты харчавання для Узброеных сіл Украіны. Мяркуючы па дакументах, якія апублікавалі журналісты, ведамства замовіла яйкі па 17 грн за штуку і бульбу па 22 грн за кг, хоць у Кіеве раздробны кошт складае 7 і 9 грн адпаведна.

Каментары9

  • мясакамбінат
    26.01.2023
    а. дык вось куды пайшло 720 тонн арестованного замороженного белорусского мяса
  • Мойша
    26.01.2023
    пытаннечка, вядома, украінцы іх лічаць сваёй нацыянальнай стравай, што праўда бо дранікі нацыянальная страва ад Франфурта да Токіё ў тым ці іншым выглядзе)
  • сага
    26.01.2023
    Мойша, ах*еці
    так шырока прасціралася наша Вялікае Княства Літоўскае?
    ну бо мой муж лічыць, што па арэале распаўсюджвання дранікаў можна прасачыць, як шырока прасціралася наша Вялікае Княства Літоўскае
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы1

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя дзеці пачынаюць хадзіць пазней за іншых

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых34

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі7

Таямніца 11-га паверха: у адным з мінскіх шматпавярховікаў ёсць кватэра без суседзяў і з асабістай тэрасай3

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін3

«Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку». Беларускія прыказкі пра дзяцей

У Мінску 1 чэрвеня абмяжуюць рух у цэнтры горада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы1

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць