Эканоміка33

1 ліпеня ў Беларусі знізілася экспартная пошліна на нафту

1 ліпеня стаўка вывазной мытнай пошліны на тону сырой нафты знізілася на 17 долараў — з 462,1 да 445,1 долара за тону, нафты з утрыманнем серы — з 217,5 да 205,8 долара за тону.
Новыя стаўкі зацверджаныя пастановай урада Расійскай Федэрацыі ад 22 чэрвеня 2011 года № 494.

У адпаведнасці з падпісанымі пагадненнямі паміж Беларуссю і Расіяй, аналагічныя стаўкі экспартнай пошліны ўводзяцца і для Беларусі.

Устаноўлены таксама новыя стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты, вывозімыя з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) зніжана з 309 да 298,2 долара за тону, на цёмныя нафтапрадукты (важкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) — з 215,8 да 207,8 долара за тону.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы знізілася са 189,8 да 172,9 долара за тону, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — з 215,8 да 207,8 долара. Пошліна на бензіны таварныя і прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні 400,5 долара за тону.

9 снежня 2010 года ў Маскве было падпісана беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін. Згодна з дакументам, з 1 студзеня Расія павінна пастаўляць у Беларусь усю нафту бяспошлінна. Беларусь, са свайго боку, павінна пералічваць у бюджэт РФ увесь аб’ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія вырабляюцца з расійскай нафты і вывозяцца за межы Мытнага саюза.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць