Грамадства1414

Гарадзенская міліцыя не разумее па-расейску

Каля дзясятка маладзёнаў пратэставалі супраць разбурэньня паравога млыну. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пікетоўцаў з прымяненьнем грубай сілы.

Каля дзясятка маладзёнаў пратэставалі супраць разбурэньня паравога млыну. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пікетоўцаў з прымяненьнем грубай сілы

Інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як пратэстоўцы сёньня ўварваліся ва ўнутраны двор, што атачае паравы млын. Яны паспрабавалі перашкодзіць разбурэньню будынка, але апынуліся ў пастцы — браму зачынілі і выклікалі міліцыянтаў.

Супрацоўнікі міліцыі прыбылі ў суправаджэньні Сяргея Вечара, вядомага ў Горадні міліцыянта, які кіруе прэвэнтыўнымі затрыманьнямі гарадзенскіх актывістаў. Былі таксама асобы ў цывільным ды апэратар.

Міліцыянты выслухалі патрабаваньні моладзі наладзіць аб’ектыўнае і адкрытае асьвятленьне пытаньняў рэканструкцыі гораду і лёсу паравога млыну ў прыватнасьці. Таксама пікетоўцы патрабавалі сустрэчы са старшынём гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандрам Антоненкам. Маладыя людзі трымалі расьцяжку «Не губите Гродно». Пасьля гэтага ўдзельнікаў пікету досыць жорстка затрымалі і адвезьлі ў Ленінскі РУУС. Фотакарэспандэнту «НН» Юліі Дарашкевіч пры гэтым перашкаджалі фатаграфаваць. Міліцыянты не прадстаўляліся, матывуючы гэта тым, што і так усе знаёмыя.

У РУУС адвезьлі 13 чалавек. Першым на допыт выклікалі Максіма Губарэвіча, актывіста Партыі БНФ. Міліцыянты сказалі, што ён «пойдзе на 15 сутак». Астатнім раздалі аркушы з пералікам правоў і абавязкаў асобаў, якія падвяргаюцца адміністратыўнаму пакараньню. Праз гадзіну восем чалавек павезьлі ў суд, астатніх адпусьцілі.

***

Гарадзенскі суд папярэдзіў пікетоўцаў

Пяцёх чалавек адпусьцілі без суду: непаўнагадовых, а таксама гісторыка Янку Лялевіча. Апошняга вызвалілі пасьля таго, як прагледзелі відэазапіс, зроблены падчас акцыі міліцэйскім апэратарам. Сем чалавек атрымалі папярэджаньне. Максім Губарэвіч аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (310 тыс.бел.руб.).

Моладзь зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Судовае паседжаньне праводзіў судзьдзя Мацяюк. Калі разглядалася справа журналіста Алеся Залеўскага, міліцыянт‑сьведка пачаў настойваць на больш жорсткім пакараньні для яго, бо той нібыта быў найбольш актыўным арганізатарам апошніх акцыяў. На што судзьдзя адказаў, што будзе кіравацца запісам ў пратаколе, а менавіта «удзел у несанкцыянаваным пікеце».

Прэс‑сакратар аргкамітэту руху «За Свабоду» Павал Мажэйка мяркуе, што сваімі дзеяньнямі ўлады перасьледуюць некалькі мэтаў: аднаўленьне маштабных руйнаваньняў «аварыйных» камяніцаў, нэўтралізацыю найбольш актыўных абаронцаў Горадні. «Амаль адначасова з млыном аднавілася «рэканструкцыя» флігелю — ад яго засталіся толькі сьцены. Магчыма, гэта робіцца, каб расьцярушыць сілы абаронцаў, справакаваць іх і нэўтралізаваць», — мяркуе сп. Мажэйка.

Алесь Залеўскі паведаміў, што меў гутарку з інжынэрам, адказным за руйнаваньне млыну. Той паведаміў, што адказвае толькі за знос будынку і ня ведае пра далейшы лёс млына.

Сямён Печанко, здымкі Юліі Дарашкевіч

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць