Архіў

Пакуль, бульбаш

«Гэй, бульбаш», — колькі раз у краінах блізкага і далёкага замежжа чуў на свой адрас агідную мянушку. Усё праз стэрэатып, што беларусы з раніцы да ночы хрумкаюць бульбу.

Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Нічога. Хутка стэрэатыпам жыцьця па-беларуску будзе іншая калектыўная практыка і, адпаведна, нас будуць называць больш карэктна: «Гэй, падпісчык «Советской Белоруссии».

Маштабы росту падпіскі на дзецішча Паўла Якубовіча ня могуць ня выклікаць захапленьня ва ўкладальнікаў «Кнігі рэкордаў Гінэса». Мяркую, што конкурс «Стань мільённым падпісчыкам «СБ» і атрымай пуцёўку на лінію Сталіна» ўжо не за гарамі. Прычым самае прыкольнае, што тэмпы росту колькасці абанэнтаў могуць выключна расьці. Інакш гэта рэцэсія або стагнацыя чытацкай аўдыторыі органу Адміністрацыі прэзыдэнта, што можна будзе трактаваць як падзеньне даверу да курсу кіраўніка дзяржавы.

Іншымі словамі, празь пяць-сем гадоў кожны з нас будзе загортваць рыбу і іншыя прадукты выключна ў «Саўбелку»: нашто паперы прападаць?

Зыходзячы з гэткай пэрспэктывы, рэдакцыі «СБ» трэба правесьці мазгавы штурм.

Як казаў Ленін, «газэта ёсьць калектыўны прапагандыст і арганізатар». Калі некалькі мільёнаў чалавек будуць пачынаць дзень з чытаньня «Саўбелкі», відавочна, характар і зьмест яе артыкулаў адлюструюцца на працоўным тонусе ўсёй нацыі.

У гэтым пляне «СБ» яшчэ вельмі і вельмі кульгае.

Зробім экспэрымэнт. Пастаўце сябе на месца сантэхніка Паўлюка, які штораніцу пахмяляецца, чытаючы пад кефір чарговы прагон нейкага саўбелкаўскага генія клявіятуры. Паспрабуем змадэляваць ягоны, выкліканы эдытарыялам «СБ», модус паводзінаў на працоўным месцы.

Галоўнымі ньюсмэйкерамі «СБ» на мінулым тыдні былі: Міністэрства аховы здароўя, якое вывучае ўплыў мабілаў на стан чалавечага арганізму, саміт ЭўрАзЭСу, дзень смутку 22 чэрвеня, аварыя на атракцыёнах у Гомелі і, нарэшце, выпускны баль з удзелам найлепшага танцора краіны. Які псыхалягічны эфэкт маглі аказаць згаданыя навіны на працоўныя рэкорды нашага героя?

Аўторак: аварыя ў Гомелі. Рэакцыя — фатальны пэсымізм і жах перад тэхнагеннымі катастрофамі. «Нафіга працаваць, калі заўтра ліфт можа сарвацца ў шахту?» — думае Паўлюк, ідучы на працу. Вынік — зьліняў з працы ў абед ды напіўся чарніла.

Серада. Дзень смутку па ахвярах вайны. Бяз слоў.

Чацьвер. Аляксандар Лукашэнка выбраны старшынём Рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. Ну хоць нешта добрае. Натхнёны словамі журналіста Зьмітра Крата «Вынікам гэтага стане і больш актыўны ўдзел у мытнай уніфікацыі Таджыкістану», Паўлюк б’е працоўныя рэкорды.

Пятніца. Мабіла — магчымая прычына анкалягічнай хваробы і амнэзіі. Рэакцыя Паўлюка: «У мяне «Самсунг» ужо год, таму жыць засталося нядоўга». Сышоў з працы ды напіўся чарніла.

Субота. Выпускны баль. На першай паласе фотка прыгожай дзяўчынкі, якая піруэціць з прэзыдэнтам, выклікае здаровы эратычны стымул. Паспрабаваў склеіць сяброўку ў парку. Ня выйшла. З гора напіўся чарніла.

Вось такое рэзюмэ тыдня. Зь пяці дзён чатыры ў запоі. Відавочна, што стыль матэрыялаў нашага любімага «бэабахтэру» трэба мяняць. Мяркую, для напісаньня эдытарыялаў трэба ўзяць гіпнатызэра: «Вам добра, вам добра, вам вельмі добра. Вам хочацца працаваць…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу23

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць