Архіў

Навіны гаспадаркі ад 5 жніўня

Вайна банкаў

Справа «Джэм-банку» перададзеная ў Вышэйшы гаспадарчы суд. Банк патрабуе адмяніць дзеяньне часовай адміністрацыі, уведзенай у ім Нацыянальным банкам. «Джэм-банк» лічыць, што зрабіўся ахвярай рэпрэсіяў з боку дзяржавы.

Мэталюргі пры грашах

Міністэрства статыстыкі і аналізу падлічыла, што самы вялікі сярэдні заробак маюць тыя, хто працуе на прадпрыемствах чорнай мэталюргіі, — Br947 тыс. «Нафтавікі» атрымліваюць 918 тыс., «хімікі» — 723 тыс. Найменш атрымліваюць тыя, хто працуе ў швейнай прамысловасьці, — 284 тыс.

Атрутная кампэнсацыя

Прэзыдэнцкім указам пазбаўленыя спагнаньня мыта ўвезеныя ў краіну сродкі аховы расьлін. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія сёлета ўжо набылі за мяжой атруту для насякомых, атрымаюць кампэнсацыю — на гэтыя мэты зь бюджэту выдзелена Br11 млрд. Летась у Беларусь было ўвезена сродкаў абароны расьлін на суму каля $22 млн.

Цыгарэтныя праблемы

Міністэрства гандлю прапанавала павысіць квоту на ўвоз тытунёвых вырабаў на 500 млн цыгарэт. Сёлета яна была зьніжана з 3,6 да 2 млрд цыгарэт, аднак айчынныя вытворцы пакуль ня здольныя сваімі сіламі кампэнсаваць зьмяншэньне імпарту якасных цыгарэт. «Рhilip Morris» ужо вядзе перамовы з гарадзенскай фабрыкай «Нёман» па арганізацыі вытворчасьці ў Беларусі сваіх цыгарэтных брэндаў, у тым ліку знакамітага «L&M», імпарт якога ў нашу краіну спынены.

МТЗ у Туркмэністан

МТЗ заключыў дамову на пастаўку ў Туркмэністан тысячы трактараў. Сума кантракту — $18,6 млн. Партнэр МТЗ — асацыяцыя «Туркмэнобахызмат» («Туркмэнсельгастэхніка»). У плянах — прадаваць у Туркмэністан штогод дзьве тыс. трактароў, тысячу грузавікоў «МАЗ» ды 500 кар’ерных БелАЗаў.

Эканомная цэгла

Менскі завод будматэрыялаў да канца году інвэстуе Br8,3 млрд у энэргазьберагальныя тэхналёгіі. Прадпрыемства набудзе ў чэскай фірмы «Tеdom S.R.O.» газапоршневыя агрэгаты, якія будуць выкарыстоўваць для атрыманьня энэргіі на вытворчасьць цэглы і плітак. Плянуецца, што эканомія дазволіць атрымліваць $1 млн дадатковага прыбытку ў год.

АК, АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць