Архіў

Дэмакраты адолелі экватар

Раённыя сходы дэмакратычных сілаў перайшлі экватар: абрана 150 дэлегатаў з 300, якія вылучаныя для прадстаўніцтва мясцовых суполак. Да канца ліпеня адбыліся 84 сходы па выбарах дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў: 75 паўнацэнных (25 удзельнікаў і больш) і 9 зь недастатковай колькасьцю ўдзельнікаў (ад 15 да 24). Агулам у сходах узялі ўдзел 3140 чалавек.

«У кожнай вобласьці ёсьць месцы, дзе іх правесьці ня ўдасца, — напрыклад, ва Ўзьдзе, — прызнаецца намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. — Але я думаю, што 2/3 дэлегатаў мы выберам. Неўзабаве павінны прайсьці сходы ў Віцебску, Воршы, Наваполацку, Полацку, Слуцку, Салігорску — гэта з буйных гарадоў», — тлумачыць ён.

Партыйная прыналежнасьць дэлегатаў на сёньня выглядае так:

АГП — 37;

ПБНФ — 36;

ПКБ — 23;

БСДП (Г) (Казулін) — 6;

«Малады фронт» — 5;

Партыя працы — 4;

БСДП (НГ) (Статкевіч) — 3;

БСДГ — 1;

КХП-БНФ — 1;

беспартыйныя актывісты, прадпрымальнікі з «Пэрспэктывы» ды інш. — 34.

На мінулых выхадных сходы адбыліся ў Паставах і Лепелі.

На нядзельны сход дэмакратычнай грамадзкасьці азёрнага краю сабраліся 26 чалавек. Перад імі выступілі давераны прадстаўнік Аляксандра Мілінкевіча Вінцук Вячорка, кіраўнікі віцебскіх абласных арганізацыяў Партыі БНФ, АГП і БСДП (НГ) Кастусь Смолікаў, Алена Залеская й Аляксей Гаўруцікаў. Сход вёў знаны краязнаўца Міхась Гіль; у паседжаньні ўзяў удзел легендарны змагар за незалежную Беларусь, вязень ГУЛАГу Антось Фурс.

Дэлегатамі на Кангрэс дэмакратычных сілаў ад Пастаўшчыны шляхам таемнага альтэрнатыўнага галасаваньня выбраныя двое сяброў БСДП (Грамады).

Пасьля сходу В.Вячорка, сябар Сойму БНФ Аляксей Кавалец і мастак Алесь Цыркуноў наведалі мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і творчасьцю мастака й паўстанца 1863 году Альфрэда Ромэра. Яны ўшанавалі й упарадкавалі магілу сябра нацыянальна-вызвольных арганізацыяў, паўстанца 1863 году Флярыяна Даноўскага ў Каралінаве, скульптурнае надмагільле да якой уласнаруч зрабіў спадар Цыркуноў.

На лепельскі сход, які адбыўся ў прыватным доме, сабраліся мясцовыя дэмакратычныя дзеячы, актывісты прадпрымальніцкага руху, сябры камандаў дэмакратычных кандыдатаў на апошніх выбарах. Перад імі выступілі лідэр ПКБ Сяргей Калякін, старшыня Партыі БНФ В.Вячорка, намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі. Прысутныя задалі гасьцям шмат вострых пытаньняў пра стратэгію й тактыку аб’яднаных дэмакратычных сілаў на пэрыяд да лета 2006 году, супольную плятформу, дачыненьні з Расеяй.

У выніку таемнага галасаваньня сход выбраў сваімі дэлегатамі на Кангрэс дэмакратычных сілаў двух беспартыйных актывістаў. Лепельскія прадпрымальнікі шчодра пачаставалі сабраных сьвежай садавіной.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць