Архіў

Навіны сьцісла

Турмы паасобку

Урад унёс у парлямэнт законапраект аб зьменах і дапаўненьнях у Закон аб парадку ўтрыманьня пад вартай асобаў, асуджаных да пазбаўленьня волі. У законапраекце прапануецца асобна ўтрымліваць асобаў, асуджаных упершыню, асуджаных паўторна, і тых, хто асуджаны ўпершыню, але ўчыніў правапарушэньне па неасьцярожнасьці. Ёсьць таксама норма, паводле якой законапарушальнікі будуць утрымлівацца па месцы жыхарства.

Пратэстантаў душаць

Судовае пасяджэньне паводле справы адміністратара царквы «Новае жыцьцё» Васіля Юрэвіча, якога вінавацяць у правядзеньні незаконнага багаслужэньня, перанесьлі на 23 верасьня. Судзьдзя Маскоўскага раёну Натальля Кузьняцова прыняла гэтае рашэньне з прычыны недастатковай колькасьці сьведкаў з боку міліцыі. У сераду падтрымаць адміністратара царквы, якую Менгарвыканкам пазбавіў юрыдычнага адрасу, прыйшлі 60 чалавек.

20 верасьня Менскі гарадзкі суд (судзьдзя — Ала Крапіўка) ліквідаваў Беларускую эвангельскую царкву. Кіраўнік царквы, пастар Эрнст Сабіла праз хваробу на пасяджэньні не прысутнічаў.

«Лукойлу» далі дабро

У сераду, 21 верасьня, кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прэзыдэнтам «Лукойлу» Вагітам Алекперавым. Бакі дамовіліся аб стварэньні сумеснай расейска-беларускай групы экспэртаў па пытаньнях супрацоўніцтва з расейскай кампаніяй. Падчас сустрэчы таксама было разгледжана пытаньне пэрспэктываў забесьпячэньня сыравінай нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку.

Разьвітаньне з Візэнталем

У сераду Вена разьвітвалася з Сымонам Візэнталем, што памёр у веку 96 гадоў. Потым труну з памерлым даставілі ў Ізраіль для пахаваньня. С.Візэнталь атрымаў вядомасьць як бескампрамісны паляўнічы за былымі нацысцкімі злачынцамі. Генсакратар ААН Кофі Анан заявіў, што «з дапамогай Візэнталя сьвет усьвядоміў: вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці ня ўдасца схавацца». Сымон Візэнталь цягам пяці дзесяцігодзьдзяў узначальваў Фонд свайго імя, што займаўся пошукам на ўсіх пяці кантынэнтах былых нацысцкіх злачынцаў. Два гады таму ён пайшоў на пэнсію. «Я перажыў іх усіх, таму сыходжу», — заявіў ён журналістам.

АР, afn.by, interfax.by

Каментары

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме9

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме9

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць