Архіў

Лукашэнка ў ААН

Калі другога полюсу няма, яго трэба стварыць.

Адзін полюс добра, паўтара лепш. Выступ «нашага» на саміце ААН нарабіў шухеру. Тыраду «Спадзяюся, гэта зразумеюць і моцныя гэтага сьвету» шмат хто ўспрыняў як рэмэйк фразы «Мы вас пахаваем» і чачоткі, якую Хрушчоў «збацаў» зьнятым з нагі красоўкам на трыбуне ААН.

Мяне ў «Адкрытым поглядзе на сучасны сьвет» (так «Саўбелка» назвала выступ свайго працадаўца) зацікавіў фрагмэнт пра перавагу двухпалярнага сьвету над аднапалярным. Па лёгіцы Менску, каб вярнуць сусьветную стабільнасьць, трэба адрадзіць на плянэце другі геапалітычны полюс. Раней тут халтурыла Масква. Аднак савок, а за ім і ўвесь другі полюс скапыціліся. Калі гэтае аднапалярнае бязьмежжа так і пакінуць, чалавецтва чакаюць жудасныя вынікі: усіх дзяцей і жанчын загоняць у рабства, а астатніх дастануць тэрарысты.

Было б вельмі прыкольна, калі б ААН пагадзілася зь беларускім лідэрам, прызнала неабходнасьць альтэрнатыўнага ЗША полюсу і вынесла на разгляд сэсіі адпаведны праект: «У мэтах дасягненьня сусьветнай гармоніі стварыць альтэрнатыўны ЗША геапалітычны полюс у выглядзе краіны Х, выдаць ёй атамную бомбу і іншыя прычындалы геапалітычнага полюсу. Палове краін сьвету стаць сатэлітамі краіны Х у фармаце блёку, які можна назваць «Блёк другіх палярнікаў». Хто «за»? Аднагалосна.

Застаецца чыста тэхнічнае пытаньне: знайсьці гэты самы другі полюс. Але як і па якіх крытэрах? Прысваеньне, напрыклад, Кітаю ганаровага тытулу «другі полюс» было б несправядлівым у дачыненьні да Індыі і наадварот. Па справядлівасьці было б абвясьціць сярод краін глябальны конкурс на тытул «краіны — другога полюсу». Гэта было б супэр-шоў!

Аднак баюся, што карумпаванасьць ААН зноў дасьць аб сабе знаць. Кофі Анан не ўтрымаецца, возьме на лапу і ў фінальным пуле паставіць за выкананьне нацыянальных танцаў Пуціну 2,1 бала, а нейкаму Мбэку з багатай на алмазы ПАР — 9,9.

Таму геапалітычным Амундсэнам трэба ісьці іншым румбам, кіруючыся здаровымі лягічнымі сылягізмамі. Відавочна, што полюс, альтэрнатыўны ЗША, павінен ляжаць па той бок амэрыканскіх каштоўнасьцяў, эканамічнага ладу і палітычных нормаў. Сапраўды, не прызначаць жа на ролю другога полюсу Канаду, хай сабе тая па вайсковым патэнцыяле, можа, амаль і не саступае ЗША. Карысьці ад такога «полюсу», як ад саюзу Беларусі і Расеі. Трэба татальны антыпод ЗША. Знайсьці яго няцяжка: паглядзець, якая краіна ў індэксе чалавечага разьвіцьця займае тое самае месца, што і ЗША, аднак з адваротнага канца сьпісу. Глядзім — Гандурас.

Вось вакол каго мусяць яднацца ўсе прагрэсіўныя гома сапіенсы. Тэгусыгальпа (сталіца Гандурасу) — трэці полюс, а чацьвёртаму не бываць!

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць