Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Столькі сьніцца ўсяго і ўсялякага, што варта было б неяк снам аддзячыць. Кнігу напісаць: «Неадплатныя сны».

* * *

Жыцьцё чалавечае — сямейнае, суседзкае. А не заводзкае, калгаснае… Ці не саюзапісьменьніцкае — паэтычнае там, празаічнае, грамадзка-палітычнае…

Дзякуй Богу, я зразумеў гэта раней, чым настала невыносная пара высьвятленьня адносін.

* * *

Фраза для нечага: «Разьвялі тысячу кралёў — і ўсе патрыёты! А здохнуць як кралі…»

* * *

Найболей баіцца, каб яго не сурочылі, дзяцел — стукае і стукае па дрэве.

* * *

Чым пазьней правяраеш лятарэйны білет, тым даўжэй здаецца, што ты выйграў.

* * *

Надзея — рэч ненадзейная.

* * *

Ён зьявіўся на сьвет, каб яго перайначыць, але трохі ня ў час нарадзіўся: у сьвеце адбыліся якраз сякія-такія перамены — і болей аніякіх перамен ніхто не хацеў.

* * *

У «Мастацтве кіно» — дзёньнікі Я.Левіна, кінаведа. Чытаю запіс пра Я.Еўтушэнку: «Усё ў яго нікчэмнае, нават манія велічы. Убоства з шанцамі дажыць да бюсту на станцыі Зіма». Два сказы — а колькі зайздрасьці.

* * *

Азіраючыся назад, бачыш, што памыляўся, а яшчэ празь нейкі час аказваецца, што памыляўся якраз тады, калі думаў, што памыляўся…

Бамаршэ сказаў: «Час — сумленны чалавек».

* * *

Сюжэт.

Жыў чалавек… і ўсё, на што рашыўся, — аднойчы ў адказ на зьнявагу сарваў, кінуў, пабіў, растаптаў перад крыўдзіцелем свае акуляры… і, калі памёр, на чырвонай аксамітавай падушачцы, на якіх паперадзе нябожчыка ягоныя ўзнагароды звычайна нясуць, — пранесьлі гэтыя пабітыя акуляры.

* * *

Незразумела было, што з гэтага павінна вынікаць, дык нічога і ня вынікла.

* * *

«Сёньня — як ёсьць, а заўтра — бліны», — бабця казала. А Пушкін казаў: «Яшчэ павесялімся».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць