Архіў

Лістапад

Каляндар

2 — Дзяды.

2 — 75 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Баршчэўскага (1930, псэўд. Алесь Барскі) — літаратуразнаўца, перакладчыка й фальклярыста, прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту.

4 — заканчэньне Рамадану ў мусульманаў.

8 — 75 гадоў з часу запуску першай у БССР электрастанцыі БелДРЭС (Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя, 1930). Працуе на торфе.

11 — 50 гадоў з дня нараджэньня літаратуразнаўцы Галіны Тычкі (1955). На пачатку 1990-х разам з археолягам Эдвардам Зайкоўскім напісала славутую кнігу «Старадаўняя беларуская кухня».

14 — 100 гадоў з дня нараджэньня заходнебеларускага паэта Міхася Васiлька (сапр. Мiхаiл Касьцевiч; 1905—1960).

15 — 75 гадоў таму ў Несутычах на Наваградчыне нарадзілася Тамара Стагановiч, беларуская мастачка ў ЗША, дачка пасла ў польскім сойме Аляксандра Стагановіча.

15 — 50 гадоў з дня нараджэньня мастака Сяргея Войчанкі (1955—2004). Найбольшую славу набыў у творчым дуэце з Уладзімерам Цэсьлерам.

16 — 100 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніка Яна Скрыгана (1905—1992).

20 — 75 гадоў таму Янка Купала, якога цкавала савецкае НКВД, зрабіў спробу самагубства (1930). Харакіры не ўдалося — паэту перашкодзіла пільнае атачэньне.

21 — 175 гадоў з дня сьмерці астранома, матэматыка, філёзафа Яна Сьнядэцкага (1756—1830), рэктара Віленскага ўнівэрсытэту ў 1806—1815 г.

24 лістапада — 100-годзьдзе з дня нараджэньня дырыжора, народнага артыста Беларусі Лява Любімава (1905—1977). У 1951—1964 г. быў галоўным дырыжорам тэатраў опэры й балету Беларусі, паставіў творы Я.Цікоцкага («Дзяўчына з Палесься»), Ю.Семянякі («Калючая ружа»), С.Манюшкі («Страшны двор»).

26 — 75 гадоў Уладзімеру Караткевічу (1930—1984).

26 — 150 гадоў з дня сьмерці Адама Міцкевіча (1798—1855).

26 — 200 гадоў з дня нараджэньня кнiгавыдаўца, публiцыста, мэмуарыста, аднаго з арганiзатараў паўстаньня 1830—1831 г. на тэрыторыi Беларусi Яўстаха Янушкевiча (1805—1874), у эмiграцыi (Францыя) выдаваў творы А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, І.Лялевеля.

29 — 175 гадоў ад пачатку вызвольнага паўстаньня 1830 г. у Варшаве, што ўвайшло ў гісторыю пад назвай Лістападаўскага. У Беларусі й Літве яно пачалося ў 1831 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць