Архіў

Разбураюць, каб аднавіць

У Менску разьбіраюць апошні захаваны дом на Ніжнім Рынку, пад саборам. Уладзімер Папруга: «Мінкульт робіць злачынства».

Дом па вуліцы Гандлёвай 27, пастаўлены ў другой палове ХІХ—пач.ХХ ст., унесены ў дзяржаўны Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Каля гістарычнага будынку, што месьціцца ля Сьвята-Духавага сабору, 2 лістапада прайшоў пікет у яго абарону. На абарону помніка архітэктуры сабралося тры дзясяткі чалавек — студэнты, мастакі, музыкі. Яны былі без плякатаў, таму ўсё адбылося незаўважна.

Будаўнікі, што працуюць на «аб’екце», кажуць, што дом маюць зьнесьці ў сьнежні.

У 1996 г. будынак з уласнасьці Фонду культуры перайшоў Экзархату РПЦ, які мяркуе стварыць тут духоўна-адукацыйны цэнтар. Былі праведзеныя кансэрвацыйныя работы, унутры дагэтуль відаць нядаўнюю цэглу.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі зазначыў, што будынак разьбіраюць, бо ён «вісіць у паветры: на працягу многіх гадоў яго падмывала вада». Паводле Чарняўскага, дом разьбяруць, а на яго месцы адновяць будынак у першапачатковым выглядзе зь першапачатковым дэкорам.

Але былы галоўны дзяржаўны інспэктар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны па Менску Ўладзімер Папруга лічыць: «У адпаведнасьці з законам гэта злачынства, у адпаведнасьці з працэдурай — легітымны акт». Паводле ягоных слоў, гэта адзіны гістарычны будынак, які застаўся на спуску да Ніжняга рынку. «Усё адбываецца па адной і той самай схеме: інсьпіруецца зварот легітымнай установы, у гэтым выпадку — РПЦ, а потым органы, якія павінны сачыць за выкананьнем закону, прымаюць рашэньне, якое парушае ўсе законы і мэтодыкі. Верхні горад ужо адрэстаўравалі так: вычышчалі цалкам культурны слой, залівалі падмуркі бэтонам і на іх ставілі зусім новыя дамы».

Пры канцы савецкай эпохі дзякуючы пратэстам грамадзкасьці гэты будынак удалося ўратаваць ад разбурэньня. Цяпер усё зайшло далей.

Дом сіяністаў сьцерты зь зямлі

У кастрычніку зьнік яшчэ адзін выдатны помнік архітэктуры ХІХ ст. — комплекс дамоў №3 і №3а па вуліцы Калектарнай, на рагу зь Нямігаю. Гэтыя дзьве двухпавярховыя камяніцы з арыгінальным закрытым дваром з галерэямі былі апошнімі, што ацалелі ад колішняе вуліцы Габрэйскае. У адным зь іх 4—10 верасьня 1902 г. прайшла другая Усерасейская канфэрэнцыя сіянісцкіх арганізацыяў. Гэта быў першы легальны ў Расеі сход сіяністаў, дазвол на які даў сам міністар унутраных справаў. На тую славутую канфэрэнцыю зьехалася ажно 526 чалавек з розных краінаў. Адным махам была сьцертая памятка пра цэлы разьдзел гісторыі Беларусі.

У адрозьненьне ад прэзыдэнта Ірану, што прагне сьцерці з мапы дзяржаву Ізраіль, нашыя ўлады, мусіць, зьнішчылі «сіянісцкі» дом несьвядома. Калі гісторыя для цябе пачынаецца з 1994 году, як ты будзеш яе шанаваць?

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць