Здарэнні22

20-гадовага валожынца судзяць сёмы раз

Cудовае пасяджэнне, сёмае ў жыцці хлопца, адбудзецца на гэтым тыдні. Гэтым разам яго судзяць за разбой.

А 4-й раніцы 27 верасня 80-гадовая жыхарка вёскі Чартавічы (Валожынскі раён) прачнулася ад грукату ў дзверы. Бабуля адчыніла. На парозе стаяў хлопец з завязанай на твары хусткай, каб яго не пазналі, а ў руцэ трымаў кухонны нож.

– Бабка, давай мільёны! – сказаў ён жанчыне і ўвайшоў у дом.

Злачынца пайшоў на кухню, пачаў пагражаць і, каб запужаць, біў нажом па стале. Пакуль ён хадзіў па кухні, бабуля паклікала 82-гадовага мужа.

Дзядуля аддаў хлопцу 40 тысяч рублёў, а бабуля дадала яшчэ 200 тысяч.

Каб гаспадары не маглі выклікаць дапамогу, злачынца пазбавіў іх магчымасці карыстацца тэлефонам.

Як мяркуецца, гэтае злачынства малады чалавек здзейсніў у нецвярозы стане. Ён выпіў, яму паказалася мала, і тады пайшоў шукаць грошы, каб купіць яшчэ.

Спачатку прызнаў віну

Перад тым, як абрабаваць пажылых людзей, хлопец заходзіў да сваёй роднай бабулі, якая жыве ў той жа вёсцы. Аднак яна не дала ўнуку грошай на выпіўку, і той вырашыў іх скрасці.

Ён адразу ж прызнаўся ў злачынстве. Аднак калі даведаўся, што яму пагражае пазбаўленне свабоды тэрмінам ад шасці да 15-і гадоў з канфіскацыяй маёмасці, ад сваёй віны ўжо адмаўляўся.

Маці адмаўляецца ад сына

Калі падазраваны такога маладога ўзросту, звычайна на допыт запрашаюць бацькоў, каб атрымаць ад іх характарыстыку. У гэтым выпадку яго маці не запрашалі.

Сёлета ён ужо абакраў сваю маму, а атрыманыя грошы прапіў. На судзе жанчына сказала, што не хоча пра яго нічога ведаць.

У 20 гадоў трэба лячыцца ад алкагалізму

Першае злачынства хлопец здзейсніў у 15 гадоў. Тады ён атрымаў тры месяцы прымусовых мер выхаваўчага характару за крадзеж.

Пасля першага здзейсніў яшчэ пяць крадзяжоў і ўгон машыны, і ў большасці выпадкаў ён быў нецвярозы.

Паводле заключэння судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падазраванаму неабходнае прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці ў месцах пазбаўлення свабоды.

Хлопцу 20 гадоў. Ён ужо пабываў за кратамі, на свабоду выйшаў год таму. Ён нідзе не вучыцца і не працуе. Спрабаваў працаўладкавацца, але яго адразу ж выганялі.

Сярод валожынскіх маладых злачынцаў ён рэкардсмен. Ёсць некалькі чалавек, якія да 20 гадоў маюць дзве-тры судзімасці, але шэсць пакуль паспеў “зарабіць” толькі ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць