Кіно1313

«Беларусьфільм» адмовіўся экранізаваць «Каласы пад сярпом тваім»

На кінастудыі адмову тлумачаць дрэнным сцэнарам, сцэнарыст мяркуе, што чыноўнікаў напалохалі бел-чырвона-белыя сцягі ў руках паўстанцаў.

Здымаць фільм паводле кнігі Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» «Беларусьфільм» не будзе. Прычына, тлумачыць Еўрарадыё начальнік аддзела рэалізацыі і рэкламы кінастудыі Міхаіл Кацюшэнка, у сцэнары.

«Я і сам глядзеў сцэнар… Гэта не сцэнар, а, скажам так, проста пераказ рамана.
Проза адрозніваецца ад сцэнара, ведаеце. Таму неяк, так бы мовіць, і не сышліся», — кажа Кацюшэнка.

Над новым сцэнарам, як адзначае суразмоўца, ніхто не працуе. Таму саму ідэю фільма паводле гэтага рамана на «Беларусьфільме» адклалі «ў запаснікі».

Названая супрацоўнікам кінастудыі прычына замарозкі праекта здзівіла сцэнарыста Аляксандра Качана.

«Сцэнар разглядаўся некалькі гадоў таму — на пасяджэнні Экспертнай рады пры Міністэрстве культуры і на „Беларусьфільме“. Сцэнар быў прыняты і аплачаны.
У тым ліку, спачатку была чатырохсерыйная версія, а потым — пракатная паўнаметражная. Абодва сцэнары былі прынятыя!»

Дарэчы, Аляксандр Качан вядомы па нашумелых стужках «Акупацыя. Містэрыі» і «Масакра». І таму падазраваць, што ён не ведае, як пішуцца сцэнары, не выпадае. У самога сцэнарыста дзве версіі замарозкі праекта. Першая — у кінастудыі сёння банальна няма грошай на здымкі такога буйнамаштабнага праекта.

«Калі мы абмяркоўвалі сцэнар з былым міністрам Латушкам, гэта непасрэдна ад яго быў такі заказ, выглядала інакш сацыяльная і ідэалагічная атмасфера ў краіне.
Фільм задумваўся у іншай сацыяльнай атмасферы, чым пануе ўжо некалькі гадоў у Беларусі. Таму я не здзіўлены зусім тым, што яго адклалі. І быў бы здзіўлены, калі б гэты фільм зараз пачаў рэалізоўвацца — зараз гэта за дзяржаўныя грошы наўрад ці будуць здымаць».

Сапраўды, паводле сцэнара, паўстанцы павінны былі змагацца за свабоду краіны пад бел-чырвона-белымі сцягамі, ключавым момантам у фільме з’яўляецца супрацьстаянне з Расійскай імперыяй. А таксама мусіла захавацца галоўная ідэя рамана «Каласы пад сярпом тваім» — пошук страчанай самасвядомасці беларусаў.

На думку Качана, усё вышэйпералічанае ніякай небяспекі існуючай уладзе не нясе, як і ніякай «падрыўной» ідэалогіі.
Таму, лічыць сцэнарыст, найхутчэй новае кіраўніцтва «Беларусьфільма» і Мінкульта проста з-за перасцярогі «дзьме на ваду». Гэта калі не лічыць, што з рэжысёрам для фільма адразу ўзніклі праблемы — міністр Латушка бачыў ім Мікалая Пінігіна, а той дзеля працы над фільмам пакідаць тэатр адмовіўся.

Па тлумачэнні прычынаў адмовы здымаць «Каласы пад сярпом тваім» мы звярнуліся звяртаецца ў Дэпартамент па кінематаграфіі Мінкульта. Але там катэгарычна адмаўляюцца ад любых каментароў.

Праўда, адзін з чыноўнікаў агучыў версію, што прычына ў… паляках. Маўляў, планавалася здымаць фільм сумесна з польскімі кінематаграфістамі, за «сумесныя» грошы, але дамоўленасці дасягнуць не ўдалося.

Цікава, ніхто з суразмоўцаў ні слова не сказаў пра тое, што сцэнарысту пажадана было б вярнуць грошы за «лажовы» сцэнар.

Дарэчы, ад экранізацыі твораў Караткевіча на «Беларусьфільме» не адмаўляюцца.

Згодна са словамі Міхаіла Кацюшэнкі, у наступным годзе плануюць пачаць здымкі паводле рамана «Чорны замак Альшанскі». Між тым, фільм паводле гэтага рамана Уладзіміра Караткевіча ўжо быў зняты «Беларусьфільмам» — у 1984 годзе рэжысёрам Міхаілам Пташуком.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць